Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild назваў бежанцаў, якія прыбываюць у краіну, «мусульманскімі захопнікамі». Орбан заявіў, што яго краіна не мае намеру прымаць новых бежанцаў.
«Мы не лічым гэтых людзей мусульманскімі бежанцамі. Мы лічым іх мусульманскімі захопнікамі», — заявіў ён, падкрэсліўшы, што прыезджыя толькі шукаюць больш выгадныя ўмовы для жыцця.
Орбан распавёў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што прыём бежанцаў толькі стварае непазбежныя праблемы для краіны. У іх ліку ён назваў з'яўленне «паралельных грамадаў» з іншаземцаў і карэнных жыхароў. «Мы лічым, што вялікая колькасць мусульман непазбежна вядзе да з'яўлення паралельных грамадаў. Мы гэтага не хочам. І мы не хочам, каб нас да гэтага прымушалі», - падкрэсліў ён.
Каментары