Беларусь трапіла ў рэйтынг найлепшых краін свету па версіі амерыканскага выдання U.S. News & World Report. Наша краіна — на 72-м месцы з 80.
Лідары спісу — Швейцарыя, Канада, Германія, Вялікабрытанія, Японія, Швецыя, Аўстралія, ЗША, Францыя, Нідэрланды.
Ва ўсіх суседзяў Беларусі, якія трапілі ў рэйтынг, месца вышэй: Расія — на 26-м месцы, Польшча — на 32-м, Латвія — на 59-м, Украіна — на 69-м. Літвы сярод найлепшых краін 2018 года няма.
Краіны ацэньвалі па такіх пазіцыях як тэмпы развіцця эканомікі, адкрытасць для бізнэсу, інавацыі, магчымасці для турызму, гістарычная спадчына.
Пры складанні рэйтынгу ўлічвалі развітасць грамадзянскіх правоў, сацыяльнай сферы, якасць жыцця (наяўнасць працы, добра развітая сістэма аховы здароўя і іншыя параметры), а таксама ўплыў краіны ў свеце.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары