Усяго патроху1414

Пад Бярозай бусел застаўся зімаваць, каб падтрымаць параненага партнёра

Пара буслоў засталася на зімоўку ў Бярозаўскім раёне з-за таго, што бусліха адмовілася ляцець адна і засталася з аслабелым самцом, перадае АНТ.

Буслы аблюбавалі біялагічныя сажалкі недалёка ад мясцовага завода. Вада тут не замярзае нават пры вялікім мінусе. Клёпа (так празвалі людзі слабога бусла) яшчэ нядаўна не мог нават узляцець, хаваўся ў чароце, увесь гэты час выжываць яму дапамагаў другі бусел.

«Яны ўвесь час разам. Вось калі быў той вельмі слабым, то ад гэтага месца нікуды не адыходзіў, ён трымаўся бліжэй да вады, калі яшчэ лёд не замерз, спрабаваў падыходзіць сюды, дзе цячэ чыстая вада, а другі ў гэты час знаходзіўся бліжэй да плота. Мяркуючы па ўсім, там ён знаходзіў нейкі корм. Відаць было, што ён прылятае да другога. Кранальна было назіраць, як птушкі не пакідаюць адзін аднаго ў бядзе», — сказаў Дзмітрый Блахін, жыхар Бярозы.

Работнікі мясцовага прадпрыемства спрабавалі іх карміць, але з рук ежу птушкі не бяруць, здабываюць самі (ласунак буслоў — мышы). Людзей блізка да сябе буслы не падпускаюць. Адразу стараюцца ўзляцець, праўда, далей за абжытую тэрыторыю не ляцяць, бо гэта адзінае месца, дзе ёсць чыстая вада і магчымасць схавацца ад ветру.

Тое, што птушка цураецца чалавека, — добрая прыкмета, запэўніваюць спецыялісты. Гэта значыць, што бусел не страціў інстынкт, а таму шанцаў выжыць, нават у мароз, больш. Холаду птушкі не баяцца, самая вялікая небяспека — застацца без вады і ежы.

Аб адданасці буслоў ходзяць легенды. Адна з такіх — у Харватыі. Ужо 16 гадоў кожную вясну дарослы бусел Клекатан, пераадольваючы 13 тысяч кіламетраў, вяртаецца да сваёй сяброўкі. З ім яна лётаць не можа з-за параненага крыла.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік50

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету5

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь6

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік50

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць