У Светлагорску п'яны 25-гадовы работнік аўтамыйні ўзяў ключы ад чужой машыны і паехаў катацца па начным горадзе. Аднак машына заглухла, спрацавала блакіроўка, і мужчыну, каб выбрацца з машыны, давялося клікаць на дапамогу гаспадыню.

Адна з кліентак, папярэдне стэлефанаваўшыся і аплаціўшы «цёплы бокс» (паслуга для адагравання машыны ў зімовы перыяд), пакінула ў ім на ноч свой «Hyundai». Супрацоўнік мыйні прыйшоў сюды ноччу нешта адсвяткаваць у кампаніі прыяцеляў. Пасля распіцця спіртных напояў 25-гадовы рабочы узяў з касы ключы ад аўтамабіля, паведамляе «Ранак».
«Падазраваны не памятае, дзе і як ён ездзіў, але ў выніку машына аказалася пашкоджанай: сапсавана лакафарбавае пакрыццё, пацярпела задняя падвеска», — распавядае старшы следчы Светлагорскага РАСК Анатоль Юшчанка.
Падчас паездкі «Hyundai» заглух. Спрацавала блакіроўка. Падазраваны патэлефанаваў гаспадыні і паведаміў, што яе машыну адагналі, каб расчысціць ад снегу тэрыторыю каля аўтамыйні. Гаспадыня аўтамабіля выклікала міліцыю.
«Працоўны аўтамыйні раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але на дадзены момант яго судзімасць пагашана. У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 214 КК Беларусі», — кажа старэйшы следчы Анатоль Юшчанка.
Каментары