У Расіі рыхтуюць да выпрабаванняў 200-тонавую ядзерную ракету, якая не мае аналагаў ВІДЭА
Расійскі тэлеканал «Звезда» паказаў відэа падрыхтоўкі да выпрабаванняў найноўшай і самай магутнай ядзернай ракеты Расіі — «Сармат».
Першы намеснік міністра абароны Расіі Валерый Герасімаў адзначыў, што «Сармат» па сваіх характарыстыках пераўзыходзіць усе існуючыя тыпы міжкантынентальных балістычных ракет: пры вазе больш за 200 тон ён мае скарочаны актыўны ўчастак палёту, павышаныя магчымасці па пераадоленні супрацьракетнае абароны, а таксама здольная несці боезарады вялікае масы і велізарнай магутнасці.
На відэа бачна сама ракета і прызначаная для яе пускавая шахта, размешчаная на выпрабавальным касмадроме.
Каментары