Усяго патроху117117

Расіянка не была ў Беларусі з часоў СССР і цяпер не можа стрымаць захаплення: «Тут няма беспрацоўя і карупцыі, а моладзь атрымлівае кватэры!»

Жыхарка Кастрамы, маркетолаг Наталля Сакалова нядаўна наведала Беларусь. Мяжу з нашай краінай яна не перасякала з 1985 года, і калі гэта адбылося цяпер, яна «згубіла здольнасць размаўляць на паўгадзіны». «Мне стала сорамна за нашу вялікую і абкрадзеную Расію», — напісала жанчына ў сваім блогу.

Наталля з сям'ёй. Фота vk.com.

Як чалавеку, што паглядзеў на Беларусь збоку, у першую чаргу ёй кінулася ў вочы наступнае:

  • засеяныя палі (і тое, што зямля пры гэтым у дзяржаўнай уласнасці);
  • сытыя статкі кароў;
  • дэкаратыўныя птушкі на палях;
  • прыпынкі, кожны з якіх мае свой дызайн, клумбу, сметніцу, і разметка на асфальце, як у падручніку па кіраванні;
  • беласнежныя прыгожыя платы (якія, як расказалі Наталлі, «людзям раздаў урад»);
  • развітая кааперацыя і адсутнасць беспрацоўя.

Калі Наталля ўбачыла, як у беларускіх сёлах (у каментары «НН» яна паведаміла, што гасцявала ў сваякоў у Гомельскай вобласці) жывуць даяркі, ёй стала крыўдна за рускіх прадстаўніц гэтай прафесіі.

«Даярцы і яе мужу-механізатару калгас падарыў 2-павярховую цагляную хату. Праўда, наверсе ўсяго адзін пакой, але ўсё роўна крыўдна за расійскіх даярак. Галоўнаму аграному калгас падарыў катэдж, тры паверхі, цагляны. За высокія надоі даярцы калгас падарыў карову… У беларускіх вёсках няма беспрацоўя. У калгасе ўладкаваны нават самы няшчасны мужычок, які выпівае: сядзіць у гаражы і дапамагае майстрам чым можа».

Парадавалася Наталля і за нашу моладзь: «Маладым даюць кватэры ад дзяржавы. Напрыклад, адслужыў у арміі, скончыў сярэднюю адукацыю на будаўніка, папрацаваў год, хоп — вось табе двухпакаёвая кватэра ў Мінску. Ніякіх іпатэк — жыві, гадуй дзяцей, радуйся жыццю».

У канцы сваёй вандроўкі Наталля задалася пытаннем, якое адрасуе расійскім чыноўнікам: «Ну, як так шмат можна ў нас, у Расіі, красці? Як ім там, «наверсе» не сорамна? Яны ж ездзяць па свеце, бачаць узровень «там» і «тут». Наша краіна мае столькі прыродных рэсурсаў, багаццяў, мы маглі б квітнець! Але — не. Пустазелле-трава, у эканоміцы манаполія — і карупцыя…

Хай у Беларусі людзі жывуць небагата, але не бядуюць і не галадаюць, ядуць сваю чыстую і здаровую ежу, а не сурагаты. Там на першым месцы чалавек, а грошы на дзясятым, а ў нас усё наадварот: на першым месцы грошы, а чалавек на дзясятым.

Гонар і хвала таму прэзідэнту, які вядзе такую палітыку ў дачыненні да сваёй дзяржавы!», — заканчвае свой хвалебны пост блогерка.

У нейкі момант чытання эсэ Наталлі склалася ўражанне, што ён можа быць заказным. Але жанчына патлумачыла нам, што проста любіць і Беларусь, і Расію аднолькава, таму так шчыра выказвае свае пачуцці. Але ўдакладніла:

«Вядома, я распавяла толькі пра добрае, пра негатыў не пісала. Ён ёсць у любым месцы».

Захапіўшыся Беларуссю, жанчына марыць аддаць вучыцца ў Мінск сваё дзіця ў IT-сферу.

Каментары117

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага20

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК11

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула7

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага20

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць