Генеральная пракуратура Беларусі правярае магчымасць правядзення канцэрта рэпера Элджэя. Як паведамляе «Камсамольская праўда», продаж квіткоў на запланаваны канцэрт прыпынены.
Элджэй — папулярны расійскі рэпер, які спявае песні з мацюкамі. Галоўныя яго хіт — «Ружовае віно»:
«Здесь так красиво, я перестаю дышать,
Звуки на минимум, чтобы не мешать.
Эти облака фиолетовая вата,
Фиолетовая вата и вокруг так пи***то».
Нецэнзурная лаянка ў публічным месцы (на канцэрце ў тым ліку) можа прывесці да штрафу ад 46 да 690 рублёў, або да арышту.
Каментары