Улада1717

«Трэба спыніць валтузню на касцях»: Лукашэнка зноў выказаўся пра Курапаты

Урочышча ў Курапатах павінна быць прыведзена ў парадак як мага больш аператыўна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ.

Пытанне пра Курапаты на адрас кіраўніка дзяржавы паступіла ад чытачоў. Лукашэнка адзначыў, што год ці паўтара таму даручыў сваёй Адміністрацыі разабрацца з гэтым пытаннем.

«Пара сканчаць гэтую валтузню на касцях. Вы зацягнулі прадстаўленне прэзідэнту макета гэтага ўрочышча. Пакладзіце мне на стол дакументы, каб я мог зацвердзіць і мы стварылі там месца для душы. Трэба больш аператыўна скончыць гэта, прывесці ў парадак гэты лес, урочышча, паставіць самы просты помнік, ці капліцу, ці яшчэ нешта — мы прымем рашэнне. Каб чалавек, які спачувае сем'ям і пакутуе, што загінулі людзі, прыйшоў туды, прынёс кветкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«І мы гэта абавязкова зробім», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён заўважыў, што пытанне пра Курапаты было палітызавана з самага пачатку свайго з'яўлення, такім засталося і цяпер.

«Мяне гэта не задавальняла і цяпер не задавальняе, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Там загінулі людзі». Ён канстатаваў, што ёсць некалькі версій аб трагічных падзеях, якія здарыліся ў гэтым месцы.

Па адной з іх, у Курапатах савецкія ўлады расстрэльвалі рэпрэсаваных беларусаў, па другой — там ладзілі расправы над грамадзянамі немцы ў час Вялікай Айчыннай вайны.

І сёння, паводле слоў кіраўніка краіны, ужо не так важна, хто быў вінаватым той трагедыі, бо вынік адзін — загінулі людзі. «Людзі, якія там, хочуць спакою. Ім не патрэбны гэтая скокі на касцях», — перакананы ён.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ4

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу11

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць