Эканоміка1515

У Кіеве праходзіць маштабная выстава беларускіх тавараў «Made in Belarus» 

З 10 па 14 красавіка ў кіеўскім «Міжнародным выставачным цэнтры» праходзіць выстава «Made in Belarus», на якой беларускія вытворцы прадстаўляюць украінскаму бізнэсу тавары і распрацоўкі ў сферах машынабудавання, нафтахіміі, транспарту, сельскай гаспадаркі, харчавання, лёгкай прамысловасці.

Удзел у выставе бяруць удзел «БелАЗ», «Амкадор», «МАЗ», «МТЗ», «Гомсельмаш», «Беларускі металургічны завод», «Магілёўліфтмаш».

«Брэстгазаапарат» паказвае новыя пліты гандлёвай маркі «Gefest».

«Гомельшкло» прапануе шырокі асартымент шкляной прадукцыі: бясколернае і празрыстае ліставае шкло вялікага фармату, ламінаванае (трыплекс), энергазберагальнае і загартаванае шкло.

Нафтахімічную прадукцыю прэзентуюць прадпрыемствы канцэрна «Белнафтахім».

«Белшына» прывезла легкавыя і грузавыя шыны.

Прадпрыемства «Белтранснет» презентуе сістэму SkyWay, асаблівасцю якой з’яўляецца рух транспартнага сродка на монарэльсе, пракладзеным на пэўнай вышыні над горадам, а хуткасць пры гэтым можа дасягаць 500 км/г.

Вырабы медыцынскага прызначэння прапануюць кампаніі «ГалтэяФарм» і «МІЗ Медбелрос»: пальчаткі, бінты, скальпелі, стэтаскопы, лячэбныя пластыры-павязкі, стаматалагічныя інструменты.

Шырокі асартымент дэкаратыўнай касметыкі, а таксама шэраг прафесійных сродкаў для салонаў прыгажосці дэманструюць найбуйнейшыя касметычныя прадпрыемствы Беларусі — «Беліта» і «Вітэкс».

Вырабы з лёну і трыкатажу прывезлі швейныя фабрыкі «8 сакавіка» і «Аршанскі льнокамбінат». Гэта мужчынскія і жаночыя мадэлі штодзённага адзення, адзенне для дзяцей, тэкстыль. Шырокі асартымент панчох і шкарпэтак прапануе кампанія «Контэ Спа».

Новую лінейку жаночых і мужчынскіх сумак, заплечнікаў, партфеляў, валізак, партманэ з натуральнай скуры і штучных матэрыялаў дэманструе «Галантэя».

Таксама на выставе «Made in Belarus» у Кіеве прадстаўлены беларускія вытворцы прадуктаў і напояў. У мерапрыемстве бяруць удзел «Дзятлаўскі сыраробны завод», «Шчучынскі масласырзавод», «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў». Беларускія кампаніі прывезлі сыры, масла, муку і паўфабрыкаты, кашы і шматкі.

Нават віны і каньякі прывезлі беларусы — «Мінскі завод вінаградных він».

Наведвальнікаў на выстаўцы не так і многа, але беларускія вытворцы не бядуюць з гэтай нагоды, кажуць, што для такой выстаўкі больш важная не колькасць, а якасць наведвальнікаў: дастаткова двух-трох сур’ёзных партнёраў, каб прыезд на выстаўку апраўдаўся, выліўшыся ў новыя заказы і продажы.

Усе беларускія ўдзельнікі падкрэсліваюць, што беларуска-ўкраінскія гандлёвыя сувязі з году ў год растуць і павялічваюцца. Цікава, што ў выстаўцы бяруць удзел і ўкраінскія банкі, якія прапануюць украінскаму бізнэсу крэдыты для набыцця беларускіх тавараў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць