
Фота: Archive of Modern Conflict London/Handout via Reuters
Марскі ваенны музей у Ютландыі (Данія) паведаміў пра унікальную знаходку — патанулую нямецкую падлодку, паведамляе нарвежскі тэлеканал TV-2 са спасылкай на дацкі тэлеканал TV-2.
6 мая 1945 года, калі датчане былі занятыя святкаваннем вызвалення, брытанскі самалёт B24 Liberator з дапамогай глыбакаводных бомбаў патапіў у праліве Скагерак нямецкую падводную лодку U-3523.
У свой час гэтая падлодка была сапраўдным прарывам у тэхналогіях, звязаных з будаўніцтвам субмарын.
У заяве для прэсы Музей піша, што калі б такіх падлодак было пабудавана больш, гэта магло б змяніць ход вайны на моры.
Знаходка стала цалкам выпадковай: музей займаўся сваёй руціннай працай, звязанай з адшукваннем і нанясеннем на карту рэшткаў судоў у Паўночным моры.
У сувязі з навіной пра знаходку, inosmi.ru намякае на шматлікія чуткі пра прадстаўнікоў нацысцкай вярхушкі, якія ўцякалі на падлодках, прыхапіўшы з сабой нацысцкае золата.
У святле гэтых чутак даследаванне знойдзенай падводнай лодкі можа ўяўляць вялікую цікавасць.
-
Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак
-
«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму
-
Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў
Каментары