Паколькі фэст праходзіў пад «дахам» бабруйскага бровару, то і тэматыка часткі твораў – адпаведная, - Сяргей Будкін пра складанку зь песьнямі ўдзельнікаў леташняга фэсту.
Розныя выканаўцы, West Records, 2006.
Паколькі фэст праходзіў пад «дахам» бабруйскага бровару, то і тэматыка часткі твораў – адпаведная.
Cкладанка зь песьнямі ўдзельнікаў леташняга фэсту «Рок за баброў». Паколькі фэст праходзіў пад «дахам» бабруйскага бровару, то і тэматыка часткі твораў – адпаведная. Пачынаецца зь негалосна забароненай «Крамбамбулі» з творам «Хочаш піва», а сканчаецца «Сябрамі», якім усё дазволена, зь нятленкай «Піце піва, мужыкі». Суцэльная мяшанка: з рок-н-ролу а-ля «Бітлз» («Flat»), прыгардаванага року перабудовачных часоў («Slang»), млявага поп-року («Стокс») і банальнага блюзу («Мадэра хард блюз»). Такую ж складанку маглі выдаць у Самары ці Пензе – у кожным горадзе хапае халодных прафэсіяналаў. А вось надаць музыцы нацыянальны калярыт ды ўкласьці ў аранжыроўку сваю разыначку – задача больш складаная, чым сыграць Е-A-H у іх банальнай пасьлядоўнасьці. Таму, без сумневу, з усіх удзельнікаў складанкі можна вылучыць IQ-48 і Indiga. І ня толькі паводле моўнай прыкметы. «Сябры» вунь таксама шпараць па-беларуску, але цяжкая спадчына фэстывалю «Песьню бярэце з сабою» іх не адпускае.
Сяргей Будкін
Каментары