Грамадства4343

Віцебск стаў першым абласным цэнтрам, дзе разводзяцца часцей, чым жэняцца

Дадзеныя Белстата за першы квартал 2018 года зафіксавалі ў некаторых гарадах краіны незвычайную з’яву — колькасць разводаў тут перавысіла колькасць шлюбаў.

Падчас выставы вясельных паслуг у Мінску. Фота Сяргея Гудзіліна.

За першыя месяцы года ў Віцебску было зарэгістравана 378 шлюбаў і 435 разводаў. Год таму за такі самы перыяд сітуацыя была амаль адваротная — 436 шлюбаў і 354 разводы.

З буйных гарадоў падобная дыспрапорцыя была зафіксавана яшчэ ў Пінску (122 шлюбы і 133 разводы) і Жодзіна (65 шлюбаў і 68 разводаў).

У іншых рэгіёнах шлюбаў усё яшчэ больш, але розніца паміж вяселлямі і разводамі змяншаецца.

Што стала прычынай такой з’явы і чаму, найхутчэй, яна будзе фіксавацца ўсё часцей?

Паводле статыстыкі, хлопцы бяруць першы шлюб у сярэднім у 28 гадоў, а дзяўчаты — амаль у 26 гадоў. Такім чынам, цяпер у ЗАГС ідуць тыя, хто нарадзіўся ў 1990-1992 гадах. Гэта час, калі Беларусь пачала падаць у дэмаграфічную яму.

То бок цяпер натуральным чынам бракуе тых, хто збіраецца жаніцца.

Найбольшая колькасць шлюбаў распадаецца праз 2 гады пасля вяселля. Гэта значыць, што разводзяцца тыя, хто нарадзіўся ў «багатыя» 1988-1990 гады. А такіх людзей зноў-такі натуральна шмат.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам3

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць