Усяго патроху11

«Спорт-Экспресс»: Каб «Зэніт» учора выйграў, гэта было б несправядліва

Спартовае выданьне выйшла (нумар прадаецца ў менскіх шапіках) на першай паласе з шапкай: БАТЭ -- «Газпром» -- 1:1. І падзагалоўкам: «Самы багаты клюб прэм'ер-лігі цудам пазьбег паразы на сваім полі ад футбалістаў заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня».

Найбуйнейшае на прасторах былога СССР спартовае выданьне выйшла (гэты нумар прадаецца сёньня ў менскіх шапіках) на першай паласе з шапкай: БАТЭ – «Газпром» – 1:1.

І падзагалоўкам: «Самы багаты клюб [расейскай] прэм'ер-лігі цудам пазьбег паразы на сваім полі ад футбалістаў Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня».

Але гэта не іронія і паблажлівасьць з боку расейскіх журналістаў.

Аглядальнік Ігар Рабінер тлумачыць:

«Па-першае, ад імя і па даручэньні «СЭ» хацеў бы прынесьці выбачэньні перад нашымі чытачамі. Ажно да ўчарашняга дня мы згадвалі пра футбольны клюб Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня няхай з сымпатыяй... (...) але ўсё ж замала. Пры тым, што гэта - паўнапраўны ўдзельнікі Лігі чэмпіёнаў, а значыць, які заслугоўвае да сябе такога ж стаўленьня, як «Рэал» ці «Старая Сеньёра».

«Што напрыклад, утрымала нас, журналістаў, ад камандзіроўкі ў Барысаў і стварэньня такіх жа матэрыялаў пра нечаканага суперніка па групе - тым больш фэномэн БАТЭ таго варты?

Высакамерная ўпэўненасьць у тым, што трактары няроўня прыроднаму газу, а адзін 30мільённы эўра-Дані каштуе даражэй, чым усе футбалісты БАТЭ, разам узятыя?.
Ці можа дурная ўпэўненасьць у тым, што маленькі гарадок на Бярэзіне, дзе некалі адступаў Напалеон, недастойны ўвагі на фоне вялікага «Пятра тварэньня»?

Ігар Рабінер дае адказ на пастаўленае самім сабой пытаньне:

«Ня ведаю. Затое ведаю другое: клюбы, несупастаўныя па грашах і магутнасьці велічыняў, «Газпрому» і заводу электратрактарнага абсталяваньня, згулялі ўчора ўнічыю ў Піцеры.

Больш за тое, каб Зэніт учора выйграў, гэта, з майго пункту гледжаньня, было б нават несправядліва.
Сьмелыя і, галоўнае, пісьменныя дзеяньні гульцоў БАТЭ у поўнай меры кампэнсавалі індывідуальную перавагу зэнітаўцаў. Беларусы нібы сваёй гульнёй крычалі, што жадаюць многага дабіцца ў футболе. А піцерцы - што ўжо дабіліся. Адчуваеце розьніцу?. (...)

Няўжо нехта заікнецца пра тое, што «Зэніт» АБАВЯЗАНЫ быў гэта матч выйграваць? Зраўняць лік - так, павінны былі. Але ня больш за тое», рэзюмуе аглядальнік «СЭ»

***

У сёньняшняй беларускай вэрсіі Спорт-Экспрессу (ён друкуецца ў Менску), матчу Зэніт - БАТЭ адведзена тры старонкі, у тым ліку: справаздача пра матч, пасьляматчавая гутарка зь Віктарам Ганчарэнкам, Паўлам Няхайчыкам, а таксама экспэртыза з галікпэрам зборнай Беларусі і ФК «Масква» Юр'ем Жаўновым.

Глядзі яшчэ:
І хто пасьля гэтага аўсайдэр?
Беларусьфільм. Рэпартаж з матчу на партале Спорт-Сегодня

Каментары1

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць