Свет1313

Bellingcat: Расійскія вайскоўцы ўдзельнічалі ў абстрэле Марыупаля ў 2015 годзе

Міжнародная незалежная даследніцкая група Bellingcat заявіла, што знайшла доказы ўдзелу расійскіх вайскоўцаў у абстрэле Марыупаля ў студзені 2015 года. Падобную заяву зрабіў і кіраўнік СБУ.

На сваім сайце Bellingcat паведамляе, што ёй удалося высветліць асобы дзевяці расійскіх афіцэраў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гэтай аперацыі. Сярод іх — адзін генерал, два палкоўнікі і тры падпалкоўнікі, гаворыцца ў паведамленні групы.

Таксама спецыялісты Bellingcat сцвярджаюць, што за дзень да абстрэлу Марыупаля з Расіі на тэрыторыю Украіны былі перапраўленыя дзве батарэі ракетных сістэм залпавага агню (РСЗА).

Акрамя таго, у Bellingcat кажуць, што высветлілі імёны двух расійскіх генералаў, якія прымалі ўдзел у адборы і прызначэнні расійскіх артылерыйскіх спецыялістаў на кіруючыя пасады на ўсходзе Украіны.

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак у панядзелак таксама заявіў, што СБУ высветліла датычнасьць расійскіх вайскоўцаў да абстрэлу Марыупаля.

Паводле яго слоў, дастаўленыя з Расіі два дывізіёны РСЗА «Град» са складу 200-й асобнай мотастралковай брыгады і 2-й Гвардзейскай Таманскай мотастралковай дывізіі выпусцілі па Марыупалю 120 аскепкава-фугасных снарадаў.

Марыупаль стаў адным з ачагоў узброенага канфлікту на Данбасе ў 2014-2015 гадах. 24 студзеня 2015 года ў выніку абстрэлу жылых раёнаў горада загінулі 30 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць