Грамадства1414

Арцыбіскуп Кандрусевіч пра позвы семінарыстам: «Незразумела, хто за гэтым стаіць і чаму гэта было зроблена»

Каталіцкіх і праваслаўных семінарыстаў не забяруць у войска гэтай вясной. Як мы ўжо паведамлялася, адтэрміноўка будзе дзейнічаць да лютага 2019 года. У каментарыі для Catholic.by арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў гэту сітуацыю «дзіўнай і незразумелай».

— Я не ведаю ніводнай краіны, дзе малады святар ці семінарыст падчас вучобы прызываўся б у войска. Расказаць каму з замежных біскупаў — ва ўсіх толькі здзіўленне.

Цяпер хачу найперш падзякаваць Прэзідэнту Беларусі за падпісаны Указ аб прадастаўленні адтэрміноўкі. Канферэнцыя біскупаў звярталася да прэзідэнта з такой просьбай. І я верыў да канца, што сітуацыя вырашыцца.

У мяне засталося толькі адно незразумелае пытанне, на якое не ведаю дзе шукаць адказ.

Прызыў адбываецца два разы на год — восенню і вясной. Дакументы з просьбай ад адтэрміноўцы мы падаём адзін раз — звычайна ў канцы лета, каб паспець да асенняга прызыву.

Так мы зрабілі і летась. І ў ваенкаматы мінулай восенню нікога не выклікалі. Ніводзін святар ці семінарыст прызыўнога ўзросту позву тады не атрымаў. А тут нечакана атрымліваюць. У чым справа? Бюракратычныя хібы? Губляюся ў дагадках.

Распараджэнне прэзідэнта аб адтэрміноўцы звычайна адно на два прызывы. Чаму тады мінулай восенню нікога не клікалі? Дзейнічае ж адно і тое распараджэнне.

З часоў адраджэння структур Каталіцкага Касцёла такіх прэцэдэнтаў я не памятаю. Незразумела, хто за гэтым стаіць і чаму гэта было зроблена.

Гэта ж стварае для краіны адмоўны імідж! Пра гэты выпадак пішуць замежныя СМІ — мне тэлефанавалі журналісты з Італіі, Германіі. Што я мог сказаць? Мы не маем адказу.

Зараз у ваенкаматах распаўсюдзілі інфармацыю пра адтэрміноўку да лютага. Але ці гэта сапраўды так, мы не ведаем. Мы не атрымалі ніякага дакумента, які пра гэта б гаварыў. Чаму? Невядома. Мы пішам просьбу і падаем спісы семінарыстаў, але канчатковага дакумента не атрымліваем.

Калі б кожны семінарыст ці святар прызыўнога ўзросту меў такі дакумент, то быў бы спакойны, ведаючы, да якога часу ён не будзе прызваны.

Праваслаўная Царква сутыкнулася з такой жа сітуацыяй. Каля двух тыдняў разам з прадстаўнікамі розных веравызнанняў мы сустракаліся ва Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Сустрэча датычыла тэмы дзяржаўнага прызнання нашых семінарый. Яны зарэгістраваныя як вышэйшыя навучальныя ўстановы, але ўсё адно не маюць такога статуса. Калі б ён быў, то пытанне з прызывам падчас навучання адпадала б аўтаматычна.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць