Грамадства66

Тэлезварот Рамана Менцюка

Сумнавядомы «герой» справы «жывы шчыт» раскаяўся перад тэлекамэрамі.

Суд над Раманам Менцюком, які распачаўся сёньня , 28 кастрычніка, у судзе Маскоўскага раёну сталіцы, рэзка кантраставаў з папярэднім разьбіральніцтвам па справе «жывога шчыту» сваёй адкрытасьцю. У залю суду запусьцілі ўсіх, нават відэаапэратараў недзяржаўных інтэрнэт-рэсурсаў.

Заняўшы месца за пафарбаванымі ў белы колер кратамі, Раман Мяньцюк не рабіў уражаньня зламанага арыштанта. Сьвежая вопратка, бялюткія красоўкі — інакш кажучы, падсудны «трымаў марку». Было добра бачна, што Раман Мянцюк — дасьведчаны сядзелец. Нават без кайданкоў, па звычцы амаль увесь час ён трымаў рукі за сьпіной.

«Вы пяць разоў прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці...» — пачаў быў дзяржаўны абвінаваўца. «Шэсьць!» — выправіў яго Мянцюк.
Пракурор зьдзіўлена паглядзеў на падсуднага паўзьверх акуляраў. «Шосты раз судзілі за бутэльку малака, якую я ўзяў», — зь нейкай дзіўнай ноткай абражанага гонару ў голасе патлумачыў падсудны. Аднак пракурор запэўніў яго, што той артыкул заканадаўствам дэкрыміналізаваны.

Нагадаем, што 2 сакавіка 2008 г, кіруючы сваім аўто «фальксваген гольф”, на хуткасьці каля 160 км/г нецьвярозы Раман Мянцюк выклікаў аварыю на 8-м кілямэтры трасы Менск — Мікашэвічы. Ён урэзаўся ў некалькі аўтамабіляў, якія, як паказала разьбіральніцтва ў судзе, супрацоўнікі ДАІ выставілі на дарозе ў якасьці заслоны з мэтай спыніць парушальніка.

Раман Мянцюк сваю віну прызнаў, але папрасіў суд прызначыць яму пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі. Увогуле, Мянцюк выявіўся сапраўднай мэдыйнай фігурай. Ён ужо выступаў на расейскім ток-шоў, і скарыстаў гэты досьвед у судзе, папрасіўшы дазволу зьвярнуцца да мэдыяў з пакаянным словам. Суд дазволіў. Мянцюк папрасіў прабачэньня ўва ўсіх, хто пацярпеў, уключна зь міліцыянтамі, якія мусілі пайсьці на супрацьпраўныя дзеяньні, каб спыніць яго аўтамабіль.

Раман Мянцюк дужа перажывае за будучы лёс жонкі Вольгі, якая згубіла дзіця з-за пазачасных родаў за дзесяць дзён да таго фатальнага здарэньня на шашы. Прызнаўшы сваю віну, ён у той самы час усяляк прадстаўляў сябе на судзе як ахвяру неспрыяльных абставінаў і ўласнай слабахарактарнасьці, але ня злога намеру.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік1

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times14

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе15

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»30

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік1

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць