Грамадства2525

Дашкевіча западозрылі ў «парушэнні правіл гандлю»

Затрыманых «людзьмі ў цывільным» каля 9:45 Зьмітра Дашкевіча і Ягора Лаўрухіна, якія везьлі новыя крыжы ў мэмарыяльны комплекс Курапаты, вызвалілі каля 13:35 зь Ленінскага РУУС Менску без складаньня пратаколу — неўзабаве пасьля вызваленьня кіроўцы Валера Мінца, піша «Радыё Свабода».

Новыя шасьцімэтровыя крыжы, якія хацелі паставіць у народным мэмарыяле, канфіскавалі. Валер Мінец раней расказваў, што міліцыянты «пыталі нейкія дакумэнты, нібыта гэта прадмет гандлю, а не мэмарыяльныя крыжы».

Зьміцер Дашкевіч расказаў Свабодзе, што разбор праводзіцца паводле артыкулу аб «парушэньні правілаў гандлю і аказаньня паслуг насельніцтву» (арт. 12.17 КаАП).

На Дашкевіча і іншых затрыманых ня склалі пратаколаў, не далі ніякіх копіяў дакумэнтаў (толькі пратакол агляду машыны Мінцу). Паводле Дашкевіча, невядома нават, хто будзе займацца справай і каму несьці дакумэнты па крыжах. Праверка ў справе можа цягнуцца да 10 дзён з магчымым падаўжэньнем да 30 дзён.

«Гэта наогул ідыятызм, немагчыма вытлумачыць! — абураецца Дашкевіч. — Супрацоўнік АБЭП, які браў у мяне паказаньні, казаў, што індывідуальны прадпрымальнік, калі нешта вязе, павінен на ўсё мець дакумэнты. Запытваю, ці чалавек, які зарэгістраваны прадпрымальнікам, перастае быць фізычнай асобай і на ўсё мусіць мець дазвол? Кажуць, так.

Ня ведаю, якім чынам яны гэта апраўдаюць, бо артыкул завецца «парушэньне правілаў гандлю», а крыжамі, натуральна, ніхто не зьбіраўся гандляваць, у іх ня можа быць пакупніка, вырабленыя яны намі за ўласныя грошы і на ахвяраваньні людзей. Заклікалі да сумленьня, каб крыжы вярнулі, але сказалі, што, паводле артыкулу, крыжы падлягаюць канфіскацыі. Калі нам выдадуць дакумэнт, што крыжы канфіскуюцца для зьнішчэньня, то нават для Беларусі гэта будзе нейкая новая вяха юрыспрудэнцыі».

АБЭП прыехаў у цэх кампаніі «Цесьляры», дзе вырабляліся крыжы. Прадстаўнік АБЭП сьцьвярджае, што «вядзецца адміністрацыйны працэс», але падрабязнасьцей не раскрывае і дакумэнтаў аб справе не выдае, спрабуе забараніць відэаздымкі. Галоўны інжынэр кампаніі-ўладальніка памяшканьняў, якія здымаюць «Цесьляры», тлумачыць супрацоўніку АБЭП, што той знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства незаконна.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць