Вайсковы парад у гонар Дня Незалежнасці, што прайшоў 3 ліпеня, быў найлепшым у гісторыі суверэннай Беларусі. Такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў час цырымоніі ўзнагароджання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу ў Палацы Незалежнасці, піша БелТА.
«Упэўнены, што амаль усе тут прысутныя ўдзельнічалі ў нашым парадзе. Павінен заўважыць, што гэта быў лепшы парад па сваёй падрыхтоўцы за ўсе гады майго прэзідэнцтва, ды і наогул суверэннай і незалежнай Беларусі, — выразны, дынамічны, прыгожы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары