Суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў экс-начальніка Транспартнай інспекцыі Леаніда Лемеша да 4,5 года пазбаўлення волі за хабар, перадае БелТА.
Начальнік Транспартнай інспекцыі Мінтранса абвінавачваўся ў неаднаразовым атрыманні хабараў і ў замаху на іх атрыманне. Па версіі следства, карупцыйныя злачынствы ён здзяйсняў з ліпеня 2015 па 20 красавіка 2017 года. У справе фігуруюць сумы $50, $100, $200. Ён таксама атрымліваў каньяк, мужчынскія духі і іншыя каштоўнасці.
Кіраўніка Транспартнай інспекцыі затрымалі 20 красавіка 2017 года.
Каментары