Грамадства66

Акцябрскага блогера Андрэя Павука затрымалі за супрацоўніцтва з «Белсатам»

Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: «Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам». І дадаў, што інспектар узбудзіўся з-за тэга «Андрей Павук» пад навіной на сайце «Белсат».

Праваабаронцам ён патлумачыў па тэлефоне, што раніцай яго выклікалі па тэлефоне ў РАУС даць тлумачэнне па нейкай адміністрацыйнай справе. Аднак ён адмовіўся ад прапановы супрацоўнікаў міліцыі. Тады яго затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе складаюць пратакол затрымання.

Па словах Андрэя Павука, яго хочуць абвінаваціць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). Нібыта ён апытваў людзей пра сваю майку з выявамі мясцовых чыноўнікаў.

Раней паведамлялася, што супрацоўнікі Акцябрскага РАУСа распачалі супраць Андрэя Павука адміністрацыйны працэс паводле заяваў намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Елісеева і кіраўніцы спраў Валянціны Шлапаковай. Чыноўнікі сцвярджаюць, што блогер абразіў іх гонар і зганьбіў пачуцці сям’і, калі змясціў іх выявы на цішотцы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

23‑гадовага ўкраінца затрымалі ў Варшаве з глушылкай — ён звярнуў на сябе ўвагу тым, што гадзінамі праседжваў у кавярні ў аэрапорце7

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць