Мова6969

На якой мове гавораць у літоўска-беларускім памежжы ВІДЭА

На літоўска-беларускай мяжы ёсць літоўская вёска Сакаліне, а трохі далей — беларускія Кулькішкі. Сёстры Наталля і Леакадзія калісьці жылі ў суседстве, але цяпер гэта розныя краіны. Пра адзінства сям'і нагадвае толькі гаворка.

Жыхароў літоўска-беларускага памежжа і цяпер часам называюць «тутэйшымі». Іх гаворка — таксама своеасаблівая «тутэйшая мова» (простая мова).

Аляксандр Адамковіч, доктар філалагічных навук, ужо шмат гадоў ездзіць па прыгранічных вёсках і вывучае мясцовую мову.

«Гэта беларуская мова, адзін з дыялектаў беларускай мовы. У ім паланізмаў, русізмаў няшмат. Менавіта гэты дыялект быў пакладзены ў аснову сучаснай літаратурнай беларускай мовы», — кажа ён, падкрэсліваючы, што ў шматлікіх выпадках людзі пачынаюць казаць па-тутэйшаму, а потым пераходзяць на мясцовую польскую.

«Паланізмы сустракаюцца ў лічэбнікаў і ў назвах месяцаў і дзён тыдня. У гэтым самы галоўны ўплыў польскай мовы», — кажа навуковец.

Каб абняцца, ім патрэбныя візы, так што пагаварыць праз мяжу прасцей за ўсё. Маці ў Наталлі была рускай з Беларусі, бацька — палякам з Вільні, а яна называе сябе «палячкай», але ў размовах са сваякамі выкарыстоўваецца менавіта «тутэйшая мова».

Цікава, што маладое пакаленне ўжо адыходзіць ад «простай мовы». Напрыклад, сыну Францішака Ішоры, жыхара гэтай жа вёскі, 14 гадоў. Малы Войтэк вывучыў нямецкую мову па мультфільмах, свабодна гаворыць на польскай і рускай, але мясцовай «мовы» ужо не знае.

Прафесар Віленскага універсітэта, паланіст Крысціна Руткоўская ўжо 20 гадоў вывучае ў Літве мясцовыя дыялекты. Паводле яе слоў, у «тутэйшай мове» сустракаюцца і польскія, і літоўскія словы. Прафесар нічога добрага ў такой стракатасці не бачыць: на яе думку, людзям неабходна вызначыцца і з мовай, і з нацыянальнасцю.

Каментары69

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць