Культура

Карціны з «Арт-запраўкі» пераязджаюць у гандлёвы цэнтр

Незвычайны мастацкі праект «Арт-запраўка» працягваецца. Аднак цяпер больш за сорак карцін пятнаццаці сучасных беларускіх аўтараў будуць аб’яднаны ў адну маштабную экспазіцыю. У пачатку верасня яна адкрыецца ў гандлёвым цэнтры «МОМО» і будзе радаваць сваіх наведвальнікаў увесь месяц. 

Ініцыятарам праекта выступае сетка «АЗС А—100», партнёрам — Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

«Мастацтва павінна быць даступным!» — кажуць арганізатары ўнікальнай выстаўкі. І гэта праўда: праект «Арт-запраўка» стаў яскравым прыкладам паспяховай інтэграцыі сучаснага беларускага жывапісу ў наша паўсядзённае жыццё. Імправізаваныя музеі на шасці АЗС сеткі А—100 з’яўляюцца гэтаму найлепшым пацвярджэннем. Толькі за два месяцы «арт-запраўкі» наведалі дзясяткі тысяч чалавек.

«Для нас гэта першы вопыт працы з такой незвычайнай пляцоўкай, — падзяліўся дырэктар НЦСМ Сяргей Крыштаповіч. — Аднак з праектам «Арт-запраўка» мы трапілі ў яблычак. Сучасныя людзі жывуць у хуткім рытме. І за паўсядзённымі справамі забываюць, як важна часам спыніцца на некалькі хвілін, адчуць смак жыцця, атрымаць асалоду ад яго. Карціны, прадстаўленыя на «Арт-запраўцы», вельмі разнапланавыя. У кожнага аўтара свой стыль, сваё бачанне свету. Раю ўсім, хто бачыў толькі частку карцін на некаторых аўтазаправачных станцыях, абавязкова наведаць поўную экспазіцыю ў ГЦ «МОМО». Каля кожнай карціны ёсць таблічка з імем аўтара і кароткай інфармацыяй пра яго дзейнасць. Гэта вельмі пазнавальна і цікава».

Аўтары, прадстаўленыя ў праекце:

Віктар Альшэўскі, Ягор Батальёнак, Міхаіл Бушчык, Аляксандр Забаўчык, Наталля Залозная, Раман Заслонаў, Рыгор Іваноў, Вікторыя Ільіна, Таццяна Кандраценка, Васіль Касцючэнка, Леанід Шчамялёў, Сяргей Рымашэўскі, Ганна Сілівончык, Алег Скавародка, Уладзімір Тоўсцік.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня26

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы16

Тэлебачанне Ірана паведаміла пра пачатак спынення агню1

На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію16

У выніку начной атакі на Сумшчыну загінулі тры чалавекі, шасцёра параненых

Чаму цяпер уся ўвага накіравана на Армузскі праліў — 150-кіламетровую паласу, якая ўплывае на сусветныя цэны на нафту

Беларусы Даніла Клімовіч і Мікіта Талапіла выйгралі Кубак Колдэра1

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем6

Кітайскія даследчыкі прадэманстравалі дрон памерам з камара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня26

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць