Грамадства4242

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію

У спісе загінулых украінскага праекта «Хачу жыць» канал «Витебск, я гуляю!» знайшоў прозвішча Сяргея Віктаравіча Калінцава, 1982 года нараджэння.

З такімі персанальнымі данымі знайшоўся вучоны, старшы выкладчык кафедры вылічальных сістэм і сетак ПДУ, які абараніў у 2016 годзе кандыдацкую дысертацыю па геаразведцы.

Яго старонкі на кафедры ВНУ і сярод персаналій універсітэта дагэтуль ёсць на сайце ўстановы. У пераліку навуковых прац — артыкул за 2024 год, таму можна было б падумаць, што ва ўкраінскім спісе нейкая памылка.

Аднак у «Аднакласніках» Калінцаў яшчэ з 2014 года займаў адкрыта прарасійскую пазіцыю (ставіў расійскі сцяг на аватарку, выказваў падтрымку расійскім дзеянням). А з пачатку паўнамаштабнага расійскага ўварвання стаў актыўным Z-нікам.

Яго старонкі ў сацсетках не абнаўляюцца з канца 2023 года, а ўкраінскі праект сцвярджае, што ён загінуў 23 верасня 2024 года.

Каментары42

  • Zігануты
    24.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Полацк
    24.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Чорны пакет
    24.06.2025
    Наш кліент

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць