Грамадства33

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку

Дом у маляўнічых мясцінах непадалёк ад Мінску маладзёны набылі праз аўкцыён. Цяпер яны актыўна працуюць на ўчастку: пілуюць дрэвы і вывозяць смецце. Цалкам працэс пакупкі і акультурвання ўчастку энтузіясты апісваюць у тыктоку.

Дом, што выкупілі маладзёны. Скрыншот з відэа: @gdcland / TikTok

Маладыя людзі прыглядзелі раён за 100 кіламетраў ад Мінска яшчэ летась. Тады яны звярнуліся да старшыні сельсавета — ён даў ім адрасы дамоў, па якіх у гэтых мясцінах пройдзе аўкцыён.

На ўчастак, які быў ім даспадобы, яны сталі адзінымі ахвотнымі. Пакупка 75-гадовага дома і тэрыторыі на 29 сотак каштавала ім адну базавую велічыню — 42 рублі.

Прыклады дамоў, што прадаюцца па 42 рублі. Скрыншоты з відэа: @gdcland / TikTok

Удзел у аўкцыёне каштаваў 8 рублёў, але ў выпадку пройгрышу гэта сума вярталася б. Яшчэ 128 рублёў давялося заплаціць за рэкламу аўкцыёна ў газеце і іншыя дакументы. 250 рублёў каштавала праца землямераў — яны ацанілі ўчастак і па перыметры паставілі калкі.

Пасля маладзёнам выдалі дакумент, з якім яны могуць атрымаць пашпарт на дом.

Дзяўчына кажа, што выбраны імі дом мае каменны фундамент, столь у ідэальным стане, моцныя сцены і падлогу. Але з аднаго боку дома прагніло ніжняе бервяно, таму яго трэба будзе замяніць. Столь маладзёны таксама збіраюцца ўсё ж адрамантаваць, але пазней.

Унутры ёсць дзве печы, якія дзесяць гадоў ніхто не выкарыстоўваў. Іх маладзёны прыбяруць — як і смецце, і старую мэблю. 

На ўчастку яны працуюць ужо другі сезон: мінулым летам прыязджалі шэсць разоў, каб адчысціць тэрыторыю ад кустоў, лішняй травы і дрэваў. Але гэта аказалася бессэнсоўнай задумай.

«Усё, што летась мы высеклі, сёлета вырасла зноў. Шэсць паездак абышліся прыблізна ў 100 рублёў кожная — гэта бензін, ежа і іншае», — тлумачыць дзяўчына.

@gdcland Почему вызвали погрузчик и трактор для вывоза мусора с участка за 1 базовую #домзабазовую #купилидом #переделкадома #участокзабазовую #купилиучасток #реставрация #домзагородом #заброшенныйдом ♬ оригинальный звук - GDC Land

Сёлета беларусы вырашылі заказаць на ўчастак тэхніку. Пагрузчык, што прыбіраў смецце, каштаваў 100 рублёў на гадзіну. Дапамагаў таксама і трактар — за 80 рублёў на гадзіну. Яма, куды вывозілі непатрэбныя расліны, была далёка — шлях да яе займаў дадатковы час. Агулам тэхніка працавала каля 15 гадзін і акультурыла 15 сотак зямлі, што каштавала 2700 рублёў.

Дом перад працай тэхнікі і пасля. Скрыншоты з відэа: @gdcland / TikTok

«Там, дзе быў зараснік кустоў маліны і дзірван, атрымалася даўжэй вывозіць смецце, чым з тых месцаў, дзе раслі вялікія дрэвы, кусты і было карэнне.

Так, дзірван можна было раскідаць па ўчастку і ўсё потым разраўняць, але нам сказалі, што лепш гэта рабіць восенню, каб усё паспела перагніць, і потым увесну разраўняць плугам», — кажа аўтарка відэа.

У тыкток-профілі маладых людзей пазначана, што на ўчастку яны плануюць стварыць пляцоўку для здымак кіно.

Каментары3

  • ABC
    24.06.2025
    >адзінымі ахвотнымі --- ЖАДАЮЧЫМІ (ахвотны = охочий!)

    >абраны імі дом ----- ВЫБРАНЫ (абраць = избрать!)

    >мы вырубілі --- ВЫСЕКЛІ (рубяць ТОЛЬКІ ЗРУБЫ!)
  • ваван
    24.06.2025
    ABC, а яно табе трэба????? У гэтай мовы ужо няма "native" спикеров....
    А по теме статьи.... Так смешно наблюдать когда городские, понятия не имеющие о жизни за городом и тем более в сельском хозяйстве люди что то пытаются сделать.... Эти ХИЖИНЫ за базовую только под снос или если более менее не гнилой - под сезонную дачу....без удобств и прочего. Ремонт - очень затратно и экономически НЕцелесообразно....
  • В Варшаве на своем суржике балакай, эвропеец
    24.06.2025
    ABC, Или он там никому не нужен?

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

Расійская злачынная сетка атрымала амаль мільярд даляраў ад дзяржаўнай праграмы медстрахавання ЗША. Рогі і капыты ХХІ стагоддзя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць