Грамадства3030

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады

Тыкток стаў ці не адзіным інструментам камунікацыі простых людзей з уладамі. Скаргі, якія немагчыма кантраляваць, зрабіліся галаўным болем для чыноўнікаў. Прапагандыст Ігар Тур вырашыў застрашыць тых, хто скардзіцца на ўлады: маўляў, у адказ дастанем усю вашу брудную бялізну.

Тур заявіў у сваёй праграме, што раней чыноўнікі публічна не адказвалі скаржнікам: ці то «сапраўды нарабілі памылак», ці нават калі чалавек са скаргамі не меў рацыі, вырашалі «трымацца далей ад скандалаў — можа, само ўсё і рассмокчацца».

«Некая грамадзянка запісала нешта крытычнае ва ўмоўным тыктоку — маўляў, ёй, шматдзетнай, не даюць належную кватэру — і збірае сотні каментарыяў, дзе ўсе абліваюць брудам чыноўнікаў, усю краіну і таго, хто ўсё гэта прыдумаў. А чыноўнікі, што кантактавалі з ёй, маўчалі», — кажа Тур, хаця гэта няпраўда: на рэзанансныя сюжэты з інтэрнэту чыноўнікі рэагуюць і асабліва падрабязна тлумачаць, у чым яны маюць рацыю, а грамадзянін не мае.

Цяпер жа ўлада бачыць камунікацыю з людзьмі так. Тым, хто выходзіць публічна са сваімі скаргамі, абяцаюць цэбар памыяў.

«Сёння прыемна паглядзець, як на нараканні дзяржава ўсё часцей адказвае ўпэўнена і імгненна: «Пачакайце, грамадзянка! Вы памыляецеся і ўводзіце сваіх гледачоў у зман. Вам прапаноўвалі і тое, і гэта, але вы хітруеце — хочаце і рыбку з’есці, і ўсё астатняе. Так нельга. І не трэба спрабаваць зламаць дзяржаву публічным скандалам». Нагнуць дзяржаву скандалам ужо дакладна нікому не ўдасца. Гэта на заметку ўсім ахвочым», — абяцае Тур.

«А калі спатрэбіцца, то ў адказ на публічную няпраўду з боку нейкага грамадзяніна дзяржава пакажа непрыемную для некага, але чыстую праўду. Напрыклад: «А чаму вы, грамадзянка, жадаючы кватэру, не ведзяце гаспадарку разам з мужам і не заяўляеце яго як члена сям’і? Хоць у яго ёсць нават уласная кватэра, якую ён здае. Напэўна, каб хітрасцю атрымаць больш льготных метраў, ці не так?» — удакладняе ён.

Паводле прапагандыста, канцэпцыя сучаснай сацыяльнай дзяржавы і «правільнай сацыяльнасці» не ў тым, каб задавальняць патрабаванні кожнага, хто звяртаецца, а ў тым, каб камунікацыя «дзяржава — грамадзянін» была справядлівай.

«Прынята рашэнне прэзідэнта: касіць траву на ўчастках і наводзіць парадак. Значыць, трэба парадак і трэба касіць, а не наракаць, што гэта цяжка, доўга або лянота», — расставіў кропкі Тур.

Каментары30

  • сігога
    24.06.2025
    Тур, раскажы чаму лука прагнуўся і выпусціў палітзняволеных без саступак з боку Еўразвязу і ЗША? Чаму Келлаг яго называў Сэр, а не Містэр Прэзідэнт? Санкцыі атрымліваецца працуюць, так?
  • Народны кантроль
    24.06.2025
    «Прынята рашэнне прэзідэнта: касіць траву на ўчастках і наводзіць парадак. Значыць, трэба парадак і трэба касіць, а не наракаць, што гэта цяжка, доўга або лянота», — расставіў кропкі Тур.*

    Тур ужо абкасіў траву вакол БТ?
    Іду мераць з рулеткай
  • Лукачорка
    24.06.2025
    Кожны робіць, што можа, мярзотнікі цік-токаўскія! Што асабіста зрабілі ВЫ для вырашэння гэтых праблемаў?

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць