Часова в.а. кіраўніка самаабвешчанай г.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» абраны старшыня «народнага савета рэспублікі» Дзяніс Пушылін.
Рашэнне было прынята на пленарным пасяджэнні савета, паведамляе Данецкае агенцтва навін. Адначасова савет зацвердзіў дату правядзення выбараў кіраўніка рэспублікі і дэпутатаў народнага савета - 11 лістапада. На тую ж дату прызначаныя выбары ў самаабвешчанай «ЛНР».
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Каментары