Усяго патроху1919

Навукоўцы: Аперацыя пры апендыцыце не патрэбная

Ужо болей як сто год адзіным варыянтам лячэння апендыцыту лічылася выдаленне запалёнага органа. І толькі цяпер хірургі высветлілі, што аперацыя зусім не абавязковая — у большасці выпадкаў пацыенту досыць прапісаць курс антыбіётыкаў.

З сенсацыйнай заявай выступілі навукоўцы з Універсітэта Турку. Раней праведзеныя даследаванні ўжо асцярожна паказвалі на магчымасць лячэння апендыцыту антыбіётыкамі, аднак да цяперашняга часу такіх рэкамендацый стараліся пазбягаць. Дактары не маглі выключыць той варыянт, што антыбіётыкі толькі здымаюць вострую форму запалення — і аперацыя ўсё ж спатрэбіцца пазней, толькі будзе ўжо складанейшай.

У ходзе маштабнага эксперыменту фінскія навукоўцы на працягу пяці гадоў назіралі за трыма сотнямі пацыентаў ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якім было прапанавана вылечыць нічым не ўскладнены апендыцыт без хірургічнага ўмяшання, антыбіётыкамі.

На працягу трох дзён лекі ім ставілі ў бальніцы, унутрывенна, а затым яшчэ тыдзень яны прымалі антыбіётыкі дома, у выглядзе таблетак.

У выніку амаль дзве траціны пацыентаў выдатна абышліся без аперацыі. А ў тых, каму яна ўсё-такі спатрэбілася, выдаленне апендыкса прайшло без усялякіх ускладненняў.

А значыць, не ўскладнены востры апендыцыт трэба перш за ўсё спрабаваць лячыць менавіта антыбіётыкамі, робяць выснову аўтары даследавання. Гэта ніяк не пагоршыць стан пацыента, затое з вялікай доляй імавернасці можа выратаваць яго ад непатрэбнай аперацыі і спадарожных рызык траплення ў рану інфекцый.

Каментары19

Цяпер чытаюць

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове4

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

На выхадзе з метро ў цэнтры Мінска адвалілася частка столі ФОТАФАКТ4

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў21

Затрыманых у часе анлайна віцебскіх трэш-стрымераў адправілі прыбіраць мемарыял

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове4

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць