Грамадства99

Жыхары Пухавіцкага раёна, якія ўратавалі бусла і сталі зоркамі інтэрнэту, расказалі, як вучылі Кузю лятаць

Відэа з Мар’інай Горкі, на якім сямейная пара сустракаецца з буслом па мянушцы Кузя, якога яны выратавалі ад смерці і выгадавалі, расчуліла ўвесь байнэт.

Мы адшукалі «бацькоў» Кузі — Сцяпана і Таццяну Кандраль, — каб распытаць пра далейшы лёс птушкі.

У ходзе размовы высветлілася, што гэта ўжо не першае бусляня, выгадаванае сямейнай парай. Сцяпан Рыгоравіч і Таццяна Уладзіміраўна жывуць у вёсцы Мар’іна, што ў Пухавіцкім раёне. Недзе пяць гадоў таму побач з іх домам з’явілася буслянка. А ў гэтым годзе, так сталася, яны выратавалі жыццё ажно дзвюх птушак.

Адзін бусел у жніўні наўпрост аказаўся за іх брамкай: Сцяпан занёс яго ў двор кволым, у бусла нават ногі дрыжэлі, ён не мог стаяць. Кандралі пачалі яго выкормліваць: паілі са шпрыца, давалі курыцу, кільку. Часам малога нават прыходзілася трымаць за дзюбу і гвалтам запіхваць туды ежу. За два тыдні знаходжання ў гаспадароў бусел падужэў і ў канцы жніўня зляцеў са сваякамі ў цёплыя краіны.

З Кузем, які стаў героем сацсетак, здарылася куды больш драматычная гісторыя.

У пачатку чэрвеня ў буслінай сям’і вёскі Мар'іна адбылося папаўненне: на свет з’явіліся чатыры маленькія птушаняты. Аднаго з іх, выпадкова ці не, выкінулі з гнязда. Небараку на зямлі знайшоў сабака Сцяпана і Таццяны ды прывёў іх на месца здарэння. Птушцы пашанцавала: усе лапы і крылы былі цэлыя.

Той самы Жулік, які знайшоў Кузю. Фота: gorka.by.

«Што было рабіць? — задаецца пытаннем Таццяна Кандраль. — Не кідаць жа яго, каб разарвалі каты ці сабакі. Мы забралі яго дадому і пачалі вучыць, чаму маглі. Не каб цырк з ім стварыць для людзей, а каб ён выжыў».

Гаспадары пачалі складаць для яго асобнае меню, як і для папярэдняга гадаванца. У гаспадарчы вазок паклалі саломы, стварыўшы нешта накшталт гнязда. Муж Таццяны ўвогуле выступіў для Кузі ў якасці інструктара палётаў: насіў на сабе, падкідваў-лавіў і так па коле — такім чынам вучыў лятаць. Сабака Жулік штодзень ахоўваў свайго новага сябра ў двары.

Фота з архіва герояў, апублікаванае на сайце TUT.BY. 

Хутка бусел змог лётаць самастойна: адпраўляўся на экскурсіі па вёсках, але стабільна вяртаўся на сняданкі і вячэры. Часам ночыў на доме Кандралёў, часам — на хатах суседзяў. А ў верасні знік на некалькі дзён.

Таццяна і Сцяпан вельмі перажывалі за лёс свайго гадаванца — на шчасце, пра тое, што гэта іх бусел, у акрузе ведала нямала людзей. Ім патэлефанавалі з Мар’інай Горкі і паведамілі, што іх Кузя гуляе па горадзе.

«Мы кінулі сваю працу, узялі з сабой рыбу і паляцелі ў горад. Муж умее паўтараць клёкат буслоў, таму хутка знайшоў мову з Кузем. Птушка яго пазнала і далася на рукі», — расказвае Таццяна.

Перажываючы за далейшы лёс Кузі, Кандралі перадалі яго на ўтрыманне ў птушыны прытулак у Асіповіцкім раёне, дзе цяпер зімуе яшчэ 8 буслоў.

«Бачыце, ён не паспеў паляцець са сваякамі ў канцы лета. Спадзяюся, у яго атрымаецца ў наступным годзе. Пакуль жа, каб ён не замерз і быў у бяспецы, мы перадалі яго на ўтрыманне спецыяльнаму чалавеку. Будзем наведваць Кузю і падтрымліваць фінансава. Спецыяліст падрэжа яму да вясны крылы, а там — хай у яго ўсё складзецца добра. Хай у яго будуць свае гнёзды і буслы», — кажа жанчына.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць