Улада9393

У Менску абвешчана стварэньне ўраду падкарпацкіх русінаў

Актывісты руху падкарпацкіх русінаў правялі ў беларускай сталіцы слуханьні «Падкарпацкая Русь і Рускі свет». На іх быў абраны ўрад аўтаномнай рэспублікі Падкарпацкая Русь, абвешчанай 25 кастрычніка ў Мукачаве.

Актывісты руху падкарпацкіх русінаў правялі ў Мінску слуханні «Падкарпацкая Русь і Рускі свет». На іх быў абраны ўрад аўтаномнай рэспублікі Падкарпацкая Русь, абвешчанай русінамі 25 кастрычніка ў горадзе Мукачава Закарпацкай вобласці Ўкраіны.

Як паведамляе kommersant.ua 25 кастрычніка ў Мукачаве адбыўся II Еўрапейскі кангрэс падкарпацкіх русінаў, на якім быў падпісаны мемарандум аб узнаўленні русінскай дзяржаўнасці. Уступленне дакумента ў сілу было адкладзена да 1 снежня.

Да гэтага часу, на думку русінаў, украінскія ўлады павінны былі пачаць працэс прызнання аўтаномнай рэспублікі Падкарпацкая Русь. Не атрымаўшы адказу ад афіцыйнага Кіева, русіны сабраліся ў Мінску і абвясцілі пра стварэнне ўрада з 50 чалавек.

Удзельнікі мінскага сходу таксама звярнуліся да парламентаў Расіі і Беларусі з просьбай разгледзець пытанне аб праве русінаў на самавызначэнне.

Аднак, па словах старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязям з СНД палаты прадстаўнікоў Сяргея Маскевіча, такая заява да беларускіх парламентарыя яшчэ не прыходзіла. Таксама палітык назваў абуральным сам факт правядзення русінскіх слуханняў на тэрыторыі Беларусі.

Эўрарадыё

Каментары93

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць