Грамадства22

Справу галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай накіравалі ў суд

Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага рэдактара партала Tut.by Марыны Золатавай. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Дзмітрый Брылеў, паведамляе Tut.by.

Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

Суразмоўца дадаў, што пракурор не ўбачыў падстаў для змены або адмены раней абранай меры стрымання. Як і раней рэдактар ​​знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Ведамства прыйшло да высновы, што абвінавачанне выстаўлена абгрунтавана і пацвярджаецца сукупнасцю сабраных доказаў. Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта.

Раней СК двойчы адмовіў Золатавай у задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу паводле 86-га артыкула Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БелТА», астатнія фігуранты — 14 супрацоўнікаў розных СМІ — былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў, журналісты былі абавязаны кампенсаваць урон. Сумы розныя — ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Галоўнага рэдактара Tut.by абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (Бяздзейнасць службовай асобы), санкцыя артыкула — ад штрафу і да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі19

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць