Грамадства4444

«Мандзік — х**ло»: скандал у шэрагах Моладзі БНФ. На сядзібу выклікалі міліцыю, Ганну Смілевіч выганяюць

Як стала вядома «Нашай Ніве», 10 студзеня на сядзібе БНФ разыгралася трагікамедыя, дзейнымі асобамі якой сталі актывісты моладзевых апазіцыйных арганізацый.

У той вечар на сядзібе БНФ праходзілі курсы «дыджэяў адраджэння», лекцыі чытаў Павел Севярынец. Паслухаць яго прыйшлі юнакі з Маладога Фронту, Моладзі БНФ і, уласна, хрысціянскія дэмакраты.

А вось пасля курсаў выявілася неспадзяванка.

«На дошцы быў не вельмі адэкватны надпіс у мой бок», — кажа Дзяніс Мандзік, лідар Моладзі БНФ. Гаворка пра словы «Мандзік х**ло», выведзеныя на дошцы чырвоным маркерам.

«Далей я спрабаваў знайсці таго, хто гэта зрабіў», — кажа Мандзік.

Па яго словах, першай «падазраванай» была Ганна Смілевіч — папярэдняя лідарка арганізацыі і былая дзяўчына Мандзіка. Аднак пасля ён адмовіўся ад сваёй першаснай версіі і цяпер не ведае, на каго думаць.

Раней Смілевіч і Мандзіка звязвалі рамантычныя пачуцці.

З апісанняў іншых удзельнікаў падзей вечар склаўся больш драматычна.

«Я ў той вечар прыехала на офіс паслухаць Паўла Севярынца, — расказвае сваю версію Ганна Смілевіч. — Калі лідарскія курсы скончыліся, то ўсе пакрысе пачалі разыходзіцца. У гэты момант прыйшоў Мандзік, сеў у апаратнай. Я яшчэ нейкі час стасавалася з хлопцамі, а потым пайшла па сваіх справах. Разам са мной сышоў наш актывіст Арсень Дзядок. Потым мне патэлефанаваў Мандзік і сказаў, што я разам з Арсенем мушу набыць новую дошку. «Што такое?», — пытаюся. А ён кажа, маўляў, там напісана «Мандзік х**ло» і стаіць подпіс Дзядка».

Смілевіч спісалася з некаторымі паплечнікамі і вырашыла вярнуцца на сядзібу БНФ, каб на свае вочы паглядзець, што там нарабілася.

Але, маўляў, Мандзік іх не пусціў у памяшканне і пагражаў выклікаць міліцыю.

«На наступны дзень ён сказаў мне пісаць заяву на выхад [з арганізацыі], на што ў мяне ёсць тыдзень. Калі я гэтага не зраблю, то ён выключыць мяне сам у сувязі з тым, што я «страціла давер», — дадала Смілевіч.

Яна не ведае, хто мог зрабіць гэты надпіс і лічыць, што подпіс Дзядка пад ім несапраўдны і патрэбны, каб штучна навесці цень на нявінаватага.

Мы таксама пагаварылі з яшчэ адным сведкам падзей, Змітром, які просіць не згадваць яго прозвішча.

«У той вечар я быў на сядзібе. Гэта ўсё адбылося праз некалькі гадзін пасля курсаў Севярынца, калі ўжо большасць разышлася. Мне напісаў Арсень Дзядок, каб параіцца, што рабіць. Бо Мандзік, сярод іншага, пагражаў Смілевіч адправіць гэта ўсё ёй на работу. Я сабраў, каго мог, і мы паехалі на сядзібу.

Я таксама купіў растваральнік, каб сцерці гэты надпіс і вырашыць праблему. Але Дзяніс нас на сядзібу не пусціў. Я ж апеляваў да таго, што гэта не маглі быць Дзядок і Смілевіч, бо яны рана сышлі. Маўляў, вынось хаця б сюды гэтую дошку, я сам адчышчу яе ацэтонам. Ён адмовіў, прапаноўваў пабіцца, а потым сказаў, што калі мы не сыдзем, то выкліча міліцыю.

Я не паверыў, а ён рэальна туды пачаў званіць пры нас, я на гэтым моманце ляпнуў дзвярыма і сышоў. Ці дазваніўся ён урэшце, я не ведаю, не хацелася правяраць і правакаваць сітуацыю да таго, што актывістаў БНФ затрымлівалі б па званку з БНФ», — расказаў Зміцер.

Дзяніс Мандзік сказаў «Нашай Ніве», што пытанне з выключэннем Смілевіч яшчэ не вырашана.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць