Улада55

Еўра вярнуўся за мяжу ў 3 тыс. рублёў

На сераду Нацбанк устанавіў наступны курс агульнаеўрапейскай валюты — 3 007 рублёў 40 капеек. У банках сёння ўжо нельга набыць еўра ніжэй, чым па 3 000 рублёў.

На сераду Нацбанк устанавіў курс агульнаеўрапейскай валюты — 3 007 рублёў 40 капеек.

У банках сёння ўжо нельга набыць іх ніжэй, чым па 3 000 рублёў.

Паводле курсу Нацыянальнага банку на 17 снежня, на сераду ўсталяваны наступны курс агульнаеўрапейскай валюты — 3 007 рублёў 40 капеек за еўра. Г.зн, суадносіны еўра/даляр цяпер складаюць 1,367.

Даляр ужо каторы дзень працягваюць утрымліваць на адзнацы ў 2 200 рублёў за адзінку амерыканскай валюты.

Нагадаем, што 2 200 рублёў адпавядае верхняй мяжы запланаванага Нацыянальным банкам калідора (2 100 — 2 200 рублёў) афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненні да даляра ў 2008 г.

І перакрочваць тую мяжу перад новым годам, ой як няхочацца. Нават было заяўлена, што курс у 2200 рублёў да канца году не будзе перакрочаны.

Таму пакуль адпусцілі еўра.

Сёння ў сталічных банках еўра можна было дзе‑нідзе здаць па 3 010 — 3030 рублёў (яшчэ месяц таму курс у 2 700 рублёў на здаванне падаваўся за шчасце).

Затое купіць сёння еўра ніжэй за 3 000 рублёў немагчыма.

***

У сярэдзіне ліпеня курс еўра ў Беларусі сягаў найбольшае адзнакі.

Так, 15 ліпеня Нацбанк устанавіў наступны курс агульнаеўрапейскай валюты 3 394,65 рубля (суадносіны еўра / даляр тады складалі 1.60125).

З канца жніўня пачаўся спад еўра, які дасягнуў ніжэйшае адзнакі. На 14 лістапада еўра меў афіцыйны курс у 2668 рублёў.

Еўра вырас не толькі ў Беларусі. Сёння ў Расіі еўра вырас да рэкорду з 2004 году: з 17 снежня ён каштуе 37,82 рубля.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»22

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць