Эканоміка11

Мінфін павысіў цэны на куплю каштоўных металаў у насельніцтва

Міністэрства фінансаў Беларусі змяніла цэны на скупку каштоўных металаў у насельніцтва. Гэта вынікае з пастановы ведамства, размешчанай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупляюцца ў фізічных асоб, устанаўліваюцца пастановай Міністэрства фінансаў нумар 2 ад 11 студзеня. 

У прыватнасці, цана за грам золата павысілася з Br38,28 да Br43,45 за метал 583-й і 585-й проб, 1 г плаціны 950-й пробы - з Br42,13 да Br43,91. Кошт грама серабра 916-й і 925-й пробы складае Br0,81 - раней было Br0,76 і Br0,77 адпаведна. Цана за 1 г паладыю ўстаноўлена ў памеры Br73,12 (раней - Br49,47).

Павышаюцца і скупачныя цэны на каштоўныя металы ў выглядзе зубатэхнічнай прадукцыі. Так, цана за зубныя пратэзы, элементы зубных пратэзаў з наяўнасцю золата 900/750-й пробы вырасла з Br57,92 да Br65,73, пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і серабром - з Br53,14 да Br59,93. Грам дэталей зубных пратэзаў сярэбрана-паладыевага сплаву будзе каштаваць Br14,22 (раней - Br9,8).

Новыя цэны ўводзяцца з 16 студзеня. Яны не датычацца куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць