Здарэнні44

У Мінску лжэсвятара прысудзілі да 7 гадоў калоніі

Фота СК

Ілжэсвятар атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі, падманам сабраўшы ў жыхароў Мінска каля 50 тысяч рублёў. Пра гэта піша пракуратура Минска.

Высветлілася, што абвінавачаны з верасня 2016 года па верасень 2018 года на тэрыторыі Мінска выдаваў сябе за святара праваслаўнай царквы.

Р. выкарыстоўваў царкоўныя адзенне і рэчы, а затым на розных падставах — для набыцця свечак для набажэнства, правядзення абраду асвячэння жылля, малітваў, ахвяраванняў — і выманіў гэтыя грошы.

Пацярпелымі па справе прызнаныя 14 чалавек, а агульная сума нанесенай ім маёмаснай шкоды склала 48 486 рублёў.

Суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў 49-гадовага ўраджэнца Брэсцкай вобласці Р. вінаватым (махлярства ў асабліва буйным памеры, ч.4 арт.209 КК) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракуратура Першамайскага раёна Мінска падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне.

Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Чытайце таксама. Выманіў на свечкі 2 тысячы даляраў: у Мінску затрыманы лжэсвятар «айцец Аляксандр»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць