Меркаванні3333

Макей: Гістарычны выбар на карысць суверэнітэту

«Смутнае для краіны ліхалецце завяршылася ў 1994 годзе з выбраннем першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі», заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей. Упершыню за доўгі час чыноўнік такога рангу зрабіў выступ па-беларуску.

«Нягледзячы на палітычную кан’юнктуру, можна сцвярджаць, што, атрымаўшы нялёгкую гістарычную спадчыну,

мы паспяхова будуем беларускую дзяржаву». Аб гэтым кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння ў Мінску на міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі «Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці». Упершыню за доўгі час чыноўнік такога рангу зрабіў выступ па-беларуску.

Ён адзначыў, што распад СССР паставіў перад беларускім народам некалькі гістарычных альтэрнатыў. Рэалізацыя некаторых з іх прывяла б да страты суверэнітэту і знікнення Беларусі з палітычнай карты свету.

«Смутнае для краіны ліхалецце завяршылася ў 1994 годзе з выбраннем першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі»,
— сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Беларуская дзяржава ўзнікла выключна па волі народа, мяркуе кіраўнік Адміністрацыі.

«Беларуская дзяржаўнасць не была прынесена звонку. Полацкае і Тураўскае княствы, Кіеўская Русь і Вялікае княства Літоўскае — усё гэта вехі нашай гісторыі, этапы станаўлення беларускага этнасу», — сказаў ён.

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь яшчэ да вайны стала паўнацэннай еўрапейскай дзяржавай. «З 6 невялікіх паветаў Мінскай губерні ў 1921 годзе БССР да 1939 года ператварылася ў даволі моцную еўрапейскую дзяржаву з насельніцтвам больш як 10 млн. чалавек», — сказаў Уладзімір Макей. Беларусы працавалі ў тысячах эфектыўных сельгаспрадпрыемстваў, на высокатэхналагічных заводах, з’явілася Акадэмія навук, універістэт, ствараліся творы мастацтва.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць