«Пераможаш — загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», — сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла жах на кожнага грамадзяніна СССР.
Усе мы вучылі вершы Максіма Танка (сапраўднае імя — Яўген Скурко) у школе. Памятаем, што ў гонар яго названы педагагічны ўніверсітэт і вуліца ў Мінску. А ці ведалі вы, што ён, лаўрэат Ленінскіх і Сталінскіх прэміяў, быў замяшаны ў драматычную гісторыю кахання з удзелам найвышэйшых чыноў Савецкага Саюзу?
Тэлеканал «Белсат» працягвае свой праект «Лабірынты», разблытваючы дэтэктыўныя сюжэты нядаўняй гісторыі Беларусі.
-
Карціна Шагала «Прагулка» застанецца ў Беларусі да кастрычніка: Турчын дамовіўся з Мішусціным аб працягу выставы
-
На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю
-
Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі
Каментары