Грамадства66

Выпускнікі ўспамінаюць загінулую ў Стоўбцах настаўніцу

«Каб раз'юшыць Марыну Міхайлаўну, трэба было вельмі пастарацца», — кажа Дзмітрый, былы вучань педагога, якая сёння загінула ў Стоўбцах. Усе яе выпускнікі ўспамінаюць: Марына Міхайлаўна была вельмі мяккім і душэўным чалавекам, канфліктаў з вучнямі ў яе ніколі не ўзнікала.

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

Чытайце таксама:

11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

Дзмітрый скончыў школу 15 гадоў таму. Марына Пархімовіч была ў яго класным кіраўніком з пятага па дзявяты клас, затым перайшла працаваць у кадэцкі клас. Тыдзень таму яны бачыліся на вечары сустрэчы выпускнікоў.

— З тым класам мы заўсёды не маглі яе падзяліць: усе хацелі, каб яна прыйшла менавіта да іх. У гэты раз яна была ў нас, а на 20-годдзе выпуску мы дамовіліся, што аб'яднаемся, каб Марына Міхайлаўна не разрывалася. Мы выдатна пасядзелі, пагутарылі. Пасля яе я яшчэ дадому адвёз. Гэта проста нейкі кашмар.

Дзмітрый успамінае:

— Клас у нас быў даволі брыдкі, але пры гэтым мы ўсе яе любілі, паважалі, на ўроках у нас быў парадак, хоць яна ніколі не вяла агрэсіўную палітыку ў дачыненні да каго-небудзь. Ведаеце, ёсць выкладчыкі, якія любяць паздзекавацца, укалоць вучня, закрануць за жывое. Марына Міхайлаўна зусім не з гэтага ліку.

Марына Пархімовіч. Фота: Укантакце / паблік СШ № 2 у Стоўбцах.

Дзмітрый тлумачыць: іх клас сфарміравалі з дзяцей, якія выхоўваліся ў малазабяспечаных сем'ях. Але да кожнага класная кіраўніца здолела знайсці падыход.

— Ёй дастаўся жудасны клас: неўраўнаважаных хапала. Але яна сапраўды знайшла падыход да кожнага. Мы да гэтага часу вельмі сябруем. Яна праўда добры чалавек, мяккі, душэўны. З ёй можна было цалкам адкрыта пагаварыць па душах, распавесці пра нейкія праблемы, якія нават не датычыліся школы. Як вы разумееце, не кожны падлетак даверыцца жанчыне і раскажа пра свае асабістыя пачуцці. А з ёй гэта было проста. Яна заўсёды знаходзіла патрэбныя словы, — не стрымлівае слёз Дзмітрый.

Ён згадвае, што тыдзень таму, падчас сустрэчы, зайшла гаворка пра тое, «якія зараз дзеці». Марына Міхайлаўна лічыла, што працаваць стала больш складана.

— Яна казала, што раней можна было падвысіць голас або выставіць за дзверы вучня, а цяпер настаўнікі баяцца слова сказаць. «Таму што апошняе слова за імі. Прыйдзе скарга — і ты момантам вылеціш з працы», — распавядала яна. Але ні пра якія канфлікты гаворкі не было. Усё было штатна, будзённа, як ва ўсіх выкладчыкаў.

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

Валерыя вучылася ў Марыны Міхайлаўны з 1999-га па 2004-ы год. Менавіта дзякуючы ёй, кажа дзяўчына, яна выбрала сваю будучую прафесію.

— Марына Міхайлаўна была выдатным чалавекам і педагогам, нават асаблівым. У ёй спалучаліся дзіўная мяккасць характару, любоў да вучняў і ў той жа час вялікая прыхільнасць да прадмета, які яна вяла. Марына Міхайлаўна зрабіла вельмі шмат для мяне, дзякуючы яе ўплыву я абрала сваю прафесію. Паколькі гісторыя мне вельмі падабалася, яна з натхненнем займалася са мной. Далей я стала ўдзельнічаць у алімпіядах, выйграваць іх — так пасля школы паступіла на гістфак. Марына Міхайлаўна была менавіта тым чалавекам, які бачыў задаткі у вучнях і стараўся іх раскрыць. Мне рэдка далей сустракаліся такія людзі, якія вераць у іншых.

У Святланы Марына Міхайлаўна выкладала ў старэйшых класах сусветную гісторыю і гісторыю Беларусі. Распавядае, што на памяць перад выпускам іх клас захацеў сфатаграфавацца толькі з ёй і з настаўнікам фізікі.

Фота прадстаўлена чытачкай.

— Я ў шоку сёння цэлы дзень… Гэта была шыкоўная настаўніца! Так, яна была строгая, але заўсёды справядлівая. Вядома, за 17 гадоў, якія прайшлі з моманту выпуску, нешта і магло змяніцца, але наўрад ці Марына Міхайлаўна стала горшай ці стражэйшай. Яна ў прынцыпе была ціхім чалавекам, вельмі разважлівым і інтэлігентным. Пры гэтым цярпліва ўсім тлумачыла гэтую гісторыю, асабліва Беларусі. Я яе як настаўніцу вельмі любіла і паважала.

Юлія скончыла сярэднюю школу № 2 у Стоўбцах некалькі гадоў таму. Марына Міхайлаўна была ў яе класным кіраўніком. Кажа пра яе гэтак жа, як і яе першыя вучні.

— Найразумнейшая жанчына, перажывала за нас, адстойвала нас заўсёды і перад усімі. Адзнак ніколі не шкадавала, але ставіла іх аб'ектыўна. Калі нехта быў не гатовы, заўсёды давала шанец усё выправіць. Яна выдатная, справядлівая і добрая. Яе дабрыні хапала на ўсіх, такіх людзей рэдка сустрэнеш.

Па словах Юліі, канфліктаў з ёй ні ў каго з класа ніколі не было.

— Паміж сабой, вядома, у нас не заўсёды ўсё было гладка. І калі яна заўважала, што нехта паміж сабой па нейкіх прычынах не меў зносін, яна не вырашала нашы праблемы пры ўсіх. Яна вельмі акуратна магла пакінуць нас пасля ўроку, сесці і пагаварыць, дапамагала нам зразумець адзін аднаго і знайсці спосаб прымірыцца. Усё ціха, мірна, без павышанага тону, як мама, якая хацела, каб мы дзяліліся толькі дабрынёй і каб у нас усё было добра. Яна заўсёды ўсміхалася і казала нам: «Не перажывайце, усё ў жыцці будзе добра!»

Каментары6

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →