Грамадства1313

У ЕС вырашылі павысіць цану шэнгена да 80 еўра. Ці закране гэта беларусаў?

Сёння Еўрапарламент і Рада Еўропы дасягнулі папярэдняй дамовы па прапанове Камісіі па мадэрнізацыі візавай палітыкі ЕС. Акрамя спрашчэння працэдуры атрымання візы, змены ўключаюць у сябе і падаражанне шэнгенскай візы з 60 да 80 еўра. Tut.by разбіраўся, ці значыць гэта, што «шэнген» для беларусаў падаражэе да 80 еўра ў хуткім часе.

Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

Новая візавая палітыка ЕС уключае ў сябе некалькі важных пунктаў. Як тлумачыцца на сайце Еўракамісіі, адзін з іх — больш гнуткія працэдуры па атрыманні візы. У прыватнасці, вандроўнікі змогуць падаваць свае заяўкі за 6 месяцаў да запланаванай паездкі (9 месяцаў для маракоў) замест бягучых 3 месяцаў, і ў большасці выпадкаў — непасрэдна ў краіне свайго пражывання. Непаўналетнія ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў могуць быць вызваленыя ад платы за візу.

Таксама плануецца, што будуць выдавацца шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння: дзякуючы ўвядзенню агульных абавязковых правілаў, частыя турысты са станоўчай гісторыяй віз могуць атрымаць шматразовую візу з тэрмінам дзеяння ад 1 года да 5 гадоў.

Але самае важнае змяненне закране кошт шэнгенскай візы — яна падаражэе з 60 да 80 еўра.

Новыя правілы ўступяць у сілу яшчэ не хутка — працэдура даволі працяглая. Сёння пагадненне было пацверджана дзяржавамі-сябрамі ЕС і цяпер павінна быць ухвалена таксама Еўрапейскім парламентам. Пасля гэтага Еўрапейскі парламент і Рада павінны афіцыйна прыняць узгодненыя змены (гэта адбудзецца ў бліжэйшыя месяцы). Пасля гэтага прыняты тэкст будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза, і толькі праз 6 месяцаў пасля апублікавання новыя правілы ўступяць у сілу.

Да таго ж сёння Беларусь і ЕС амаль дасягнулі дамоўленасці аб спрашчэнні візавага рэжыму. Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын заявіла, што ў гэтым пытанні «застаўся апошні крок».

Пасля падпісання гэтага дакумента, нагадаем, кошт «шэнгену» для беларусаў знізіцца да 35 еўра (пры афармленні візы ў пасольстве). Нават калі новыя візавыя правілы ЕС паспеюць уступіць у сілу раней, то пасля падпісання пагаднення кошт шэнгенскай візы для беларусаў знізіцца з 80 да 35 еўра.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы39

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі9

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак3

Біяграфічны фільм пра Майкла Джэксана б'е рэкорды глядацкіх сімпатый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы39

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць