Свет11

Расійскі біятланіст спазніўся на гонку. Яго заклікалі «казніць»

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў назваў пакаранне для Яўгена Гаранічава, які спазніўся на старт гонкі на этапе Кубка свету ў Солт-Лэйк-Сіці. Яго словы прыводзіць sports.ru

Ціханаў заявіў, што ўчынак Гаранічава — прыклад абуральнай безалабернасці і адсутнасці дысцыпліны. «Яго трэба казніць! Пакараць па поўнай, каб у наступны раз быў разумнейшы і нават блізка не дапускаў падобнага. Яму што, 15 гадоў?» — сказаў ён.

На думку алімпійскага чэмпіёна, тое, што здарылася на этапе Кубка свету — віна самога спартоўца і кіраўніцтва расійскага біятлона. «Рыба гніе з галавы, а за абстаноўку ўнутры зборнай, за дысцыпліну спартсменаў адказ нясуць трэнеры. Гэта — непрафесіяналізм вышэйшай ступені. І падстава для жорсткага разбору палётаў», — дадаў ён.

17 лютага Гаранічаў спазніўся на гонку пераследу на этапе Кубка свету ў Солт-Лэйк-Сіці. Спартоўца дыскваліфікавалі і раскрытыкавалі ў СМІ. Пасля гэтага стала вядома, што ён не ўвайшоў у склад зборнай Расіі на чэмпіянат Еўропы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць