Свет66

У ЗША ацанілі тэрміны дасягнення арміяй Расіі максімуму сваіх магчымасцяў

«Піка» магчымасцяў расійскія Узброеныя сілы дасягнуць ужо ў 2028 годзе, лічаць у амерыканскім Мінабароны. Кітайская армія, паводле ацэнак ведамства, зробіць гэта крыху пазней — у 2030 годзе, піша Reuters.

Высокапастаўлены прадстаўнік Мінабароны ЗША Марк Эспер заявіў аб тым, што, паводле ацэнак амерыканскай арміі, ваенныя магчымасці арміі Расіі дасягнуць максімуму ў 2028 годзе. Следам за ёй аналагічных вынікаў для сябе даб'юцца кітайскія вайскоўцы. Іх магчымасці дасягнуць максімуму у 2030 годзе, лічаць у Злучаных Штатах.

Падобныя ацэнкі, паводле яго слоў, даюць ЗША амаль дзесяць гадоў «на падрыхтоўку да гэтых пагроз». У прыватнасці, для гэтага, па дадзеных суразмоўцы агенцтва, ЗША збіраюцца скараціць, ліквідаваць або адкласці амаль 200 праграм узбраення. Замест іх сродкі ўлады накіруюць на інвестыцыі ў магчымасці для перамогі над «новымі Узброенымі сіламі Расіі і Кітая», лічыць Эспер.

«Тое, на што мы арыентуемся, — гэта 2028 год і далей, таму што мы думаем, што да гэтага часу рускія [Узброеныя сілы] дасягнуць піка», — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што кітайцы даб'юцца падобных вынікаў «пасля» — у 2030 годзе.

Фінансуючы ваенныя кампаніі ў Іраку і Афганістане ЗША, па словах Эспер, «заклалі сваю гатоўнасць» змагацца з такімі краінамі, як Кітай і Расея. У выніку амерыканская армія цяпер мае патрэбу ў абнаўленні абсталявання, якое знаходзіцца ў эксплуатацыі на працягу 40 гадоў, адзначыў прадстаўнік Мінабароны ЗША.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць