Грамадства11

Чаркашына каментуе словы Качанавай: Калі б на месцы маладога трэнера была ты, табе б было нармальна?

У праграме «Ток» медалістка Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына паразважала пра заробкі трэнераў.

Любоў Чаркашына справа.

— Хацела таксама пагаварыць пра заробкі трэнераў. Тут акурат такая ненармальная, па-мойму, дыспрапорцыя. Я спецыяльна перад нашым інтэрв’ю паглядзела вакансіі, на які заробак шукаюць трэнераў. І нават у Мінску гэта 300 рублёў. Пару год таму, калі Наталля Качанава яшчэ была віцэ-прэм’ерам, яна зрабіла такую даволі скандальную заяву наконт заробкаў трэнераў: «Вось прыходзіць малады трэнер на заробак 1,3 мільёна. Ну што паробіш, такі заробак! Між тым, чалавек, які скончыў школу, павінен дакладна ўяўляць, які заробак яго чакае на месцы трэнера нізавога звяна».

Чытайце. Віцэ-прэм'ер Качанава: Маладыя трэнеры павінны адэкватна ўспрымаць заробак 1,3 мільёна рублёў

— Добрая матывацыя, праўда?

— «Вы ўсе гасударавы людзі і павінны разумець сітуацыю ў краіне». Я хачу спытаць. Вось з такім падыходам да трэнераў, з такімі заробкамі, што ўвогуле нас чакае ў найбліжэйшы час? Люба Чаркашына ўжо сыйшла са спорту. Пытанне, ці з'явіцца новая Люба Чаркашына і хто падрыхтуе такую новую Любу Чаркашыну, калі яму будуць плаціць 150 долараў?

— Я, дарэчы, памятаю гэтую навіну, калі яна з'явілася ў інтэрнэце. І яна таксама мяне трошкі шакавала, таму што настолькі ўказаць чалавеку, дзе «тваё месца», — гэта няправільна. Трэба пакідаць хоць трошкі выбару і жаданне павышаць свой заробак. Тым больш у сучасным свеце гэта магчыма. Гэта не праблема 90-х. У сучасным свеце проста выскокваюць нейкія стартапы і там моладзь, якая ў стане прыдумаць і зарабіць добрыя грошы. І тут выходзіць такая цытата: «130 рублёў для цябе нармальна, ты ж толькі адвучыўся». Добра. А калі б на гэтым месцы была ты? Табе б было гэта нармальна?

— Улічваючы, што Качанава таксама чалавек са спорту. Яна была валейбалісткай.

Чытайце. Гісторыя жыцця Наталлі Качанавай: як валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі

— Гэта першапачаткова нешта няўдала сказанае. Няўдала сказаная прапанова. Я спадзяюся ўсё ж, што Наталля Іванаўна так не думае. І мне здаецца, самае лепшае, для нас, для моладзі — даваць магчымасці ўласнага росту і разуменне, што з тваім ростам прыйдзе твой заробак. А не так, што ты вось скончыла, і ў цябе на бліжэйшыя пяць гадоў зарплата такая і не больш, не менш.

— Калі казаць пра твой від спорта, які заробак быў бы нармальным, годным, каб моладзь не ехала трэніраваць кітайскіх гімнастак, а заставалася ў краіне.

— На жаль, я не магу сказаць канкрэтна тую суму, якая задаволіла б канкрэтна мяне, калі б я была трэнерам пачатковай падрыхтоўкі. Ці сярэдні быў бы ў мяне ўзрост, або трэнер нацыянальнай каманды, або трэнер, які працуе з супергімнасткай і рыхтуе яе на Алімпійскія гульні. Гэта розныя лічбы. І гэта лічбы, якія задаволілі б Любу Чаркашыну. Я не магу асерадніць. Тое што усяреднена і сказана па ўсіх франтах — гэта «па пяцьсот». Ну дай Бог.

Сёння не маюць трэнеры «па пяцьсот»?

— Я думаю, што не.

— Ну ты ж таксама трэнер.

- Я працую з нацыянальнай камандай, таму гэта іншая размова. Усё ж такі я заслужаны майстар спорту. Ёсць пэўныя надбаўкі. Я не скарджуся на сваю зарплату.

— Ты можаш назваць колькі па суме ў цябе?

— Называць канкрэтныя суммы не буду проста таму што гэта няправільна ў адносінах да іншых людзей, якія на такіх жа пасадах знаходзяцца. У асабістай гутарцы без камер гэта заўсёды можна абмеркаваць. А на камеру сказаць і потым: «Ааааа! Вось Чаркашына засранка!» Проста чыста па-чалавечы гэта мой падыход, што фінансавыя пазіцыі не здаем нідзе.

Выпуск цалкам:

Каментары1

  • :
    02.04.2023
    ябатька

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць