Грамадства

У Каменную Горку і Лошыцу ў 2020 годзе могуць пайсці тралейбусы на аўтаномным ходзе

У 2020 г. тралейбусы на аўтаномным ходзе, магчыма, пачнуць курсіраваць па Каменнай Горцы і Лошыцы. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў дырэктар ГП «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

Па словах Шкуратава, сталічныя транспартнікі маюць намер унесці прапановы аб закупцы ў наступным годзе не менш за 100 бескантактавых тралейбусаў і каля 200 аўтобусаў. Больш дакладныя разлікі будуць вядомыя бліжэй да лета.

Адказваючы на ​​пытанне мінчанкі пра перспектывы будаўніцтва тралейбуснай сеткі ў Каменнай Горцы, Шкуратаў заўважыў:

— З дапамогай тралейбусаў на аўтаномным ходзе мы змаглі б закрыць гэтую шматгадовую праблему, паколькі кантактная сетка ў бліжэйшыя гады ў вашым жылым раёне наўрад ці з'явіцца, як і ў раёне вуліцы Лабанка. На 2019 г. запланавана толькі рэканструкцыя кантактнай сеткі на перакрыжаванні вуліцы Альшэўскага і праспекта Пушкіна.

Ёсць верагоднасць, што частка тралейбусаў на аўтаномным ходзе, калі яны паступяць у наступным годзе, будуць накіраваныя таксама ў Лошыцу на вуліцу Пташука.

— Пакуль на ёй усяго некалькі дамоў, якія знаходзяцца ў межах пешаходнай даступнасці ад прыпынкаў, транспартныя зносіны мяняць не будзем, — сказаў ён. — Але ў наступным годзе, калі мікрараён забудуюць, мы не выключаем магчымасці выкарыстання там электратранспарту, у прыватнасці бескантактавых тралейбусаў. Яны добрыя тым, што частку шляху ідуць як звычайныя тралейбусы, затым — на аўтаномным ходзе. Батарэя зараджаецца па ходзе руху тралейбуса, так што дадатковых падстанцый не патрабуецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты23

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі47

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва2

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты23

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць