Узгаранне прывяло да адключэння трэцяга энергаблока станцыі

Узгаранне трансфарматара на Ровенскай атамнай электрастанцыі (АЭС) ва Украіне, што знаходзіцца за 70 км ад Беларусі, стала прычынай адключэння яе трэцяга энергаблока, паведаміла «Украінская праўда» са спасылкай на начальніка ўпраўлення інфармацыяй Ровенскай АЭС Пятра Кратыка.
Трансфарматар загарэўся ў панядзелак а 21:07, ліквідаваць пажар удалося ў 22:05. У тушэнні агню прымалі ўдзел 36 чалавек і 10 адзінак тэхнікі.
Радыяцыйны фон у ваколіцах АЭС у норме. На дадзены момант на электрастанцыі працягваюць функцыянаваць першы і чацвёрты энергаблокі. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.
З трэцім энергаблокам Ровенскай АЭС ужо ўзнікалі праблемы. 18 студзеня ён быў адключаны ад энергасеткі з-за непаладак, аднак яны былі хутка ліквідаваны.
Каментары