Грамадства66

Стала вядома, з якога горада ў Беларусі можа пачаць лятаць Wizz Air

Прапрацоўваецца пытанне арганізацыі рэйсаў венгерскай бюджэтнай авіякампаніі Wizz Air з аэрапорта ў Гродне. Пра гэта сёння ў час сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым паведаміў пасол Венгрыі Жолт Чутора, перадае БелТА.

Пасол упершыню наведаў Гродзенскі рэгіён. Ён адзначыў, што ў цэнтры яго ўвагі ўсе магчымасці для развіцця двухбаковых адносін — супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, прамысловасці, гандлю, культуры і турызму.

«Ёсць і канкрэтныя планы. Напрыклад, зараз вядуцца перамовы аб арганізацыі з Гродзенскага аэрапорта рэйсаў венгерскай авіякампаніі Wizz Air. Мы бачым, што гэта выклікае ўзаемную цікавасць», — адзначыў Жолт Чутора. Ён падкрэсліў, што Гродна можа стаць прывабным напрамкам для турызму.

«Тым больш у нас ёсць і агульныя старонкі ў гісторыі. Гаворка перш за ўсё пра караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які быў значнай гістарычнай фігурай і для Венгрыі.

Зараз у Гродне аднаўляецца каралеўскі замак, ёсць яго рэзідэнцыі і ў нашай краіне. Такія сувязі маглі б стаць адпраўным пунктам у наладжванні супрацоўніцтва», — сказаў Жолт Чутора. Венгерскі бок гатовы паўдзельнічаць у рэканструкцыі замка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам19

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой51

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы7

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

Беларусь — на другім месцы. Дзяўчына расказала, як сартавала смецце ў шасці краінах свету2

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам19

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць