Хто спыніць «Іслач» і як доўга брэсцкае «Дынама» будзе губляць балы ў матчах з андэрдогамі? Пытанні шостага тура вышэйшай лігі
Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за вышэйшай лігай, у якой ужо адбылося шмат цікавага.
У пятым туры нечакана прайгралі мінскае «Дынама» і «Шахцёр». Калі «бела-сінія» ў традыцыйным для гэтага сезону панылым стылі саступілі мінімальна «Нёману», то «Шахцёр» згуляў з «Энергетыкам-БДУ» пакуль найяскравейшы матч чэмпіянату. Прайграючы 1:3, салігорцы змаглі ў канцоўцы гульні адгуляцца, але «студэнты» ўсё ж даціснулі фаварытаў і здабылі першую перамогу ў чэмпіянаце.

Паралельна згубілі важныя турнірныя балы брэсцкія «дынамаўцы» — дома тыя не змаглі перагуляць «Славію», у якой забажыў брамнік Радзівон Сямук. Такім чынам, страты канкурэнтаў вывелі на першы радок БАТЭ, а таксама сенсацыю гэтага сезона «Іслач». Кампанію ім складае «Шахцёр» — у трох каманд па 12 балаў.
У аўторак і сераду прайшлі матчы ў адказ паўфінала Кубка Беларусі. Мінскае «Дынама» нічога не зрабіла з «Віцебскам» і згубілі шанцы на доўгачаканы трафей, а вось «Шахцёр» з «Іслаччу» выдалі выдатную гульню, якая доўжылася 120 хвілін (асноўны час скончыўся з лікам 2:2, як і ў першым матчы). У экстра-таймах больш дасведчаныя салігорцы даціснулі «Іслач». Але тут яшчэ не канец гісторыі: высветлілася, што камандам нельга было праводзіць чацвёртую замену ў дадатковы час, бо гэта супярэчыла рэгламенту гэтага розыгрышу кубка. Суддзі, інспектар і кіраўнік дэпартамента судзейства часова адхіленыя, а лёс гульні вызначыцца на пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта.
Цяпер пра матчы наступнага тура.
«Тарпеда-Мінск» — «Дняпро»
- 04.05, 18:45. Стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 2.28; нічыя — 3.125; «Дняпро» (перамога) — 3.22
Калі «аўтазаводцы» пасля неблагіх першых трох тураў спыніліся і прайгралі дзве апошнія гульні, то ў магілёўцаў якраз пачало нешта наклёўвацца — дзве нічые, хаця і без забітых мячоў.
Гэты матч можа быць цікавым праз прызму суперніцтва «Тарпеда» і «Праменя», якое цягнецца яшчэ з першай лігі. Ці застанецца градус барацьбы такім жа высокім і ў «Дняпра» — пакажа суботняя гульня.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.
«Нёман» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 04.05, 20:45. Гродна, ЦСК «Нёман»
- Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 2.80; нічыя — 3.08; «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 2.58
Ценевы матч тура. Гродзенцы займаюць сёмы радок, жодзінцы — пяты. У апошніх двух турах абедзве каманды выключна перамагалі, прытым «Нёман» пакінуў ні з чым леташніх фаварытаў: «Віцебск» і мінскае «Дынама».
У Гродне можна чакаць як звышасцярожнай гульні, так і звышяскравай з мноствам галоў. Але, здаецца, пераможцы не будзе.
Прагноз «НН»: нічыя.
«Энергетык-БДУ» — «Славія»
- 05.05, 14:00. Мінск, стадыён «РЦАР-БДУ»
«Студэнты» вяртаюцца на хатні стадыён. На «Камвольшчыку» яны змаглі разжыцца толькі адным балам, ужо ў нядзелю ёсць магчымасць папоўніць скарбонку яшчэ трыма.
Але не ўсё так проста: «Славія», як мы адзначалі раней, гуляе ў добры футбол і можа звесці да нуля ўсю эйфарыю «Энергетыка» ад гульні з «Шахцёрам».
Прагноз «НН»: »Славія» не саступіць.
«Слуцк» — «Дынама-Мінск»
- 05.05, 16:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
Случчакі здолелі вырваць нічыю ў Віцебску, але гэта не дазволіла падняцца камандзе Віталя Паўлава вышэй за апошні радок.
У нядзелю «Слуцк» будзе праводзіць ажно чацвёртую хатнюю гульню ў чэмпіянаце супраць каманды з відавочнымі праблемамі ў атацы, якія сталі адбівацца на выніках.
Каманды ўжо знаёмыя адна адной па чвэрцьфіналах кубка, і «Слуцк» нават змог перамагчы ў «Дынама». Ці зможа паўтарыць гэта ў нядзелю?
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.
«Мінск» — «Дынама-Брэст»
- 05.05, 19:00. Стадыён ФК «Мінск»
Наколькі бадзёрым выдаўся старт брэсцкага «Дынама», настолькі ж няўдалымі атрымаліся дзве апошнія гульні, якія нівеліравалі ўвесь гандыкап берасцейцаў.
«Мінск» пасля чатырох нічыіх пажартаваў у твітары, што іх план на сезон — гэта 28 нічыіх і 2 перамогі над Брэстам. «Гараджане» ўжо схібілі, прайграўшы БАТЭ, таму трэба даказваць. Але ў гэта слаба верыцца.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Гомель» — «Віцебск»
- 06.05, 15:00. Гомель, стадыён «Цэнтральны»
Вжух — і нічога не засталося ад дзёрзкага старту «Гомеля» пасля параз у двух апошніх турах.

Але ёсць шанец выправіць сітуацыю ў матчы супраць «Віцебска», што яшчэ не перамагаў у чэмпіянаце. Але ж усе серыі мусяць калісьці канчацца, і «Гомель» пра гэта добра ведае. Таму трэба быць асцярожнымі.
Прагноз «НН»: «Віцебск» не саступіць.
«Гарадзея» — БАТЭ
- 06.05, 17:00. Стадыён «Гарадзея»
Год таму каманды сустракаліся ў дзясятым туры. На рахунку «Гарадзеі» не было перамог, але яны змаглі перамагчы БАТЭ, што каштавала Алегу Дулубу працоўнага месца.
Сёлета першая вочная гульня адбываецца ў шостым туры, у «Гарадзеі» зноў праблемы. Але гэта не абяцае простага двубою для барысаўцаў.
Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.
«Шахцёр» — «Іслач»
- 06.05, 19:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
Другое за тыдзень рандэву каманд Ташуева і Жукоўскага, на гэты раз — у чэмпіянаце. У табліцы «Шахцёр» і «Іслач» дзеляць разам з БАТЭ першы радок, таму гульню ў панядзелак ўпэўнена можна называць матчам тура.

Ці змогуць салігорцы зноў перамагчы «Іслач» і ці хопіць у каманды з Мінскага раёна сілаў, каб зноў даць бой «Шахцёру»?
Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!
Каментары