Прыкладна год таму 28-гадовая гродзенка пазнаёмілася з 27-гадовым маладым чалавекам. Зараз дзяўчына чакае ад яго дзіця, якое павінна хутка нарадзіцца. Пакуль маладзёны не рэгістравалі свае адносіны і жывуць асобна, але канфлікты паміж імі здараліся, паведамляе гродзенская міліцыя.
Раней дзяўчына ўжо звярталася ў міліцыю, праводзіліся праверкі. Днямі здарылася чарговая сварка. П'яны мужчына ўдарыў сваю абранніцу і пагражаў ёй забойствам. Бліжэй да раніцы дзяўчына патэлефанавала сваёй маці і папрасіла прыехаць. Пачуўшы гэта, малады чалавек на вачах цяжарнай дзяўчыны забраў яе $400, якія ляжалі ў шуфлядцы, і ўцёк. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю.
Мужчыну затрымалі, у дачыненні да яго заведзеныя дзве крымінальныя справы: рабаванне і пагроза забойствам.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары