Спорт33

Гарачы май у мінскім «Дынама» і жыццевызначальная бітва лузераў. Цікавосткі дзясятага тура вышэйшай лігі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі. На мінулым тыдні прайшлі матчы дзявятага тура, а ў нядзелю адбыўся фінал Кубка Беларусі. 

На полі ЦСК «Віцебскі» сустракаліся «Шахцёр» і «Віцебск». Хатняя атмасфера і выдатная падтрымка каля 8 тысяч мясцовых заўзятараў не дапамаглі гаспадарам выйграць трафей. Дзякуючы галам Дарка Бодула ды Ніколы Анціча салігорцы заваявалі першы за 5 гадоў трафей, які таксама стаў першым для іх трэнера Сяргея Ташуева. Летам абедзве каманды чакае кваліфікацыя Лігі Еўропы.

Фота: ФК «Шахцёр».

Што датычыцца матчаў чэмпіянату, то тут таксама не абышлося без неспадзяванак. Мінскае «Дынама», якое мае пэўныя фінансавыя праблемы, абнаўляе кіраўніцтва і пераходзіць пад кіраванне Мінгарвыканкама, у канцоўцы гульні вырвала перамогу ў «Іслачы» і крыху падцягнулася да фаварытаў.

Нарэшце змог здабыць ачкі «Гомель» — у Магілёве была зафіксаваная нічыя. А ў Брэсце мясцовае «Дынама» проста дэкласіравала «Нёман» — 6:1.

На дне табліцы — без зменаў: «Мінск», «Тарпеда», «Слуцк» і «Энергетык-БДУ» свае матчы прайгралі, прычым з аднолькавым лікам — 0:3.

Цяпер пераходзім да падзей наступнага тура. 

«Іслач» — «Тарпеда-БелАЗ»

Абедзве каманды саступілі ў мінулым туры і крыху адпусцілі лідараў. Таму найбліжэйшая гульня з пункту гледжання барацьбы за найвышэйшыя пазіцыі з'яўляецца вельмі важнай.

Гаспадары выйдуць на гульню з траурнымі павязкамі, а таксама гульня пачнецца з хвіліны маўчання з нагоды раптоўнай смерці кіроўцы клубнага аўтобуса «Іслачы». 

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Шахцёр» — «Дняпро»

У апошні дзень вясны ўладальнік Кубка Беларусі будзе сустракацца з магілёўскімі андэрдогамі. Здаецца, з фаварытам усё ясна, але ўжо аднойчы «Шахцёр» біла па носе каманда, значна ніжэйшая па класе, таму трэба быць асцярожнымі. Тым больш на фоне эйфарыі ад заваявання тытулу можна нарвацца на недаацэнку суперніка.

Ці дапаможа трафей павялічыць наведвальнасць хатніх матчаў «Шахцёра» або дачны сезон і невысокі статус суперніка ўсё зноў сапсуюць — таксама адно з важных пытанняў будучай гульні.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Энергетык-БДУ» — «Гарадзея»

  • 01.06, 15:00. Мінск, стадыён РЦАР-БДУ

«Гарадзея» выйграла тры з чатырох майскіх матчаў і прымусіла забыцца на няўдалы старт чэмпіянату. Але «цукровыя» пакуль знаходзяцца на дзясятым радку, таму працы яшчэ шмат наперадзе.

Фота: ФК «Гарадзея».

У «студэнтаў» усё наадварот — у маі тыя набралі толькі 1 бал з 12 магчымых і дзеляць 13-ы радок разам са «Слуцкам». Зона вылету — на адлегласці высунутай рукі, таму трэба нешта мяняць.

Прагноз «НН»: «Гарадзея» не саступіць.

«Віцебск» — «Дынама-Мінск»

  • 01.06, 17:00. ЦСК «Віцебскі»

22 мая «Віцебск» у чэмпіянаце перамог «Энергетык-БДУ» — за гульнёй назірала 1530 чалавек. За фіналам Кубка — 7954. У суботу віцебчукі зноў гуляюць дома, і невядома, ці паспрыяе тытульная гульня павелічэнню глядацкай актыўнасці.

У кіраўніцтве «Дынама» — змены. Каманду пакідаюць Віталь Булыга і Сяргей Пернікаў, якія працавалі спартовым і генеральным дырэктарамі клуба. На месца першага сватаюць Юрыя Поклада, які працаваў трэнерам зборнай U-14, а спартовым дырэктарам мусіць стаць галоўны трэнер міні-футбольнай «Сталіцы» Андрэй Толмач.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Гомель» — БАТЭ

  • 01.06, 19:00. Гомель, стадыён «Цэнтральны»

Пасля пяці прайграных матчаў «Гомель», у рэшце рэшт, змог зарабіць турнірны бал у гульні з «Дняпром», але, відаць, ужо неўзабаве пачнецца новая непрыемная серыя, бо на поўдзень Беларусі едзе БАТЭ.

Амаль 6 год гамельчукі не могуць перамагчы ў беларускага гегемона, і імавернасць першай з 2013 года перамогі, шчыра скажам, невысокая.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Тарпеда» — «Мінск»

  • 02.06, 16:00. Мінск, стадыён «Трактар»

Матч дзвюх апошніх каманд табліцы, у актыве якіх толькі адна перамога на дваіх за ўсе папярэднія матчы. «Мінск» яшчэ не перамагаў, а «Тарпеда» ў дзевяці матчах адзначылася ўсяго двойчы. 

Лепшай нагоды для выратавання, відаць, і ўявіць нельга. Падобна да таго, што пасля гэтага матча можна чакаць першай трэнерскай адстаўкі ў чэмпіянаце.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Слуцк» — «Дынама-Брэст»

  • 02.06, 18:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»

Случчакі працягнулі сваю незайздросную серыю на «Барысаў-Арэне», прайграўшы БАТЭ з лікам 0:3. Маглі прапусціць нашмат больш, але геройстваваў Ілья Бранавец, дарэчы, адзіны гадаванец слуцкага футбола ў складзе каманды.

У нядзелю ў Слуцк прыязджае лідар табліцы, які ў сярэднім забівае сёлета не менш за 2 мячы. У «Слуцка» ж — усё наадварот: больш за 2 прапушчаных за гульню.

Але што цікава: у постшэйхаўскія часы «Дынама» ў Слуцку яшчэ не выйгравала — апошні раз гэта здарылася ў 2016 годзе. Ці ўдасца на гэты раз?

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Нёман» — «Славія»

  • 02.06, 19:45. Гродна, ЦСК «Нёман»

Абедзве каманды маюць ідэнтычную статыстыку ў гэтым чэмпіянаце і дзеляць сёмы радок. Калі для гарадзенцаў месца ў першай палове табліцы — з'ява тыповая, то для палешукоў, што толькі вярнуліся ў вышэйшы свет, — дасягненне.

«Нёману» трэба рэабілітавацца за 1:6 у Брэсце. Але будзе вельмі няпроста.

Фота: ФК «Нёман».

Прагноз «НН»: «Нёман» не саступіць.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы9

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

Усе навіны →
Усе навіны

Цёмны бок медытацыі і «практык асэнсаванасці»5

Еўропа зноў б'е тэмпературныя рэкорды. У Іспаніі — +46°C6

Міністр замежных спраў Славакіі заявіў, што, магчыма, Расіі трэба «дараваць усё, што адбылося»11

«Азаронак не хоча, каб яму далі большую зарплату і самому піць латэ на тэрасе. Ён хоча, каб ніхто не піў латэ»9

«Ахранець проста. Купляйце беларускае». Пакупніца абурылася напаўгнілымі кабачкамі ў краме5

Зорку «Мсціўцаў» прыдушыў шасцітонны снегаачышчальнік. Акцёр падзяліўся, як аднаўляўся пасля комы2

Начны авіяўдар Расіі па Украіне быў найбуйнейшым з пачатку вайны

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах5

Фэйсфітнэс і ніткі для падцяжкі твару не працуюць — пластычны хірург тлумачыць чаму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы9

«Народ павінен на гэту ўладу маліцца». Лукашэнка патрабуе, каб пасля арміі хлопцы вярталіся строга на ранейшыя месцы працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць