Аргенціна — на вылет: Мэсі страціў ці не апошнюю магчымасць заваяваць трафей са зборнай
Messi elogia jovens da Argentina e indica permanência na seleção: "Se tiver que ajudar, vou fazer" https://t.co/j7TSHi2k6O pic.twitter.com/z6cbiNgyej
У паўфінале футбольнага турніру Кубак Амерыкі Бразілія перамагла Аргенціну 2:0 і выйшла ў фінал. Ліянэль Мэсі страціў ці не апошнюю магчымасць заваяваць трафей са зборнай.
У зорнага аргенцінца 34 трафеі з «Барселонай», у тым ліку 10 перамогаў у чэмпіянаце Іспаніі і чатыры Лігі чэмпіёнаў.
Але на ўзроўні зборных усяго два трафеі: перамога на моладзевым чэмпіянаце свету ў 2005 г. і Алімпійскіх гульнях у 2008 г. Потым з Аргенцінай не шчасціла: на чэмпіянатах свету, ні на Кубках Амерыкі. Ці згуляе Мэсі на ЧС-2022 — вялікае пытанне.
У другім паўфінале на Кубку Амерыкі згуляюць Чылі і Перу.
Каментары