
Увечары 24 ліпеня паліцыя прыйшла з ператрусамі да Дзмітрыя Гудкова. Яго праводзілі каля дзесяці супрацоўнікаў. Ператрус зьвязаны з крымінальнай справай аб перашкодзе дзейнасці выбаркамаў; у яго ходзе ў палітыка былі канфіскаваныя тры ноўтбукі, сістэмны дыск камп'ютара, флэшкі і айфон. Пасля ператрусу Гудкоў быў выкліканы на допыт да следчага да 10 гадзін раніцы.
Пазней стала вядома пра ператрусы ў іншых кандыдатаў у Масгардуму: Івана Жданава (пасля ператрусу яго павезлі на допыт), Мікалая Баландзіна і кандыдата ў Масгардуму Аляксандра Салаўёва. Юлію Галяміну і Любоў Собаль выклікалі на допыт у СК. Пра выклік на допыт таксама паведаміў бацька Дзмітрыя Гудкова, былы дэпутат Дзярждумы Генадзь Гудкоў.
Крымінальная справа аб перашкодзе дзейнасці выбаркамаў была заведзена днём 24 ліпеня.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары