У Польшчы амаль 2 дзясяткі чэчэнцаў пабіліся з мясцовымі футбольнымі фанатамі
У Кракаве супрацоўнікі паліцыі затрымалі 20 грамадзян Расіі, у асноўным з Чачні, за ўдзел у бойцы з мясцовымі футбольнымі фанатамі, паведамляе RMF24.
Інцыдэнт адбыўся каля аднаго з гандлёвых цэнтраў горада. Пабіліся паміж сабой грамадзяне Расіі, у асноўным чэчэнцы, і фанаты футбольнага клуба Краковія.
Сярод затрыманых паліцыяй таксама было некалькі грамадзян Польшчы.
У затрыманых канфіскавалі зброю і наркотыкі.
Прычынай бойкі стала высвятленне адносін наконт нелегальнага гандлю.
Каментары